Акурат такое мы маем у Валяр'янаўскім лесе. Будзем рыхтаваць будучага канкурыста). Толькі часьцей бы да яго даяжджаць... а то не былі тры дні і я ўжо перажываю-перажываю)
На Каляды перавезлі Раду на новую стайню. Шкада было расставацца з Буцавічамі, але так трэба. Пераехалі ў маханькую стайню на дзьве галавы зусім побач з горадам. Першыя дні на новым месцы Радунь перажывае, дрэнна кушае, перапала. Спадзяюся, абвыкнецца і будзе давольным тоўстым кабылам.
Сезон добрага грунту ў Буцавічах скончыўся. Едзеш ноччу ў цемры навобмацак выключна па сваей і кабылінай памяці з адзінай марай-ненарокам не прытапіць мілую лашадушку
( Read more... )