хутка лета

Feb 16, 2012 21:59

Рада- яна канешне вельмі дзівосны зьвер. Няясна, ці то яна такая вутка вумная, ці то лянівая да чорцікаў.
Агульнавядома, што коні-таварышы палахлівыя, асабліва што тычыцца незнаемых дзіўных прадметаў.

Рада ў нас мае мянушку "цілявізар", бо на новае нешта яна не адрываючыся глядзіць, глядзіць, глядзіць. Кушаць, піць, хадзіць, нават браць з працягнутай рукі гаспадыні сушку, калі глядзіш цілявізар - нельга! Можна толькі настройваць лакатары на новы аб'ект і тарашчыць на яго вочы-блюдзечкі. Канешне, далёка не ўсе новае выклікае такі фурор, але я ні разу не бачыла аб'екта, які прывёў бы Раду ў бегства.
...хіба што вялікі чырвоны гімнастычны мяч- ад яго жарахаўся ўвесь табун, перабягаючы ад аднаго баку стога сена да другога.

Учора вярталіся з прагулкі, ідзем дамой мы амаль заўжды побач, Раду я не трымаю. Як заўжды, кабыла замірала-плюшчыла вочы на людзей сустрэчных. Усе ж такі яна напэўна вумны вутка, бо ведае - чалавек- самая вялікая небясьпека ў гэтым сьвеце.

І тут ужо заварочваем да дома, а там пасярод дарогі стаіць фургон страшны, там !куча людзей незнаемых! разгужае вялізныя лісты гіпсакартону і профілі для іх, яна бліскучыя, металічныя і зьвіняць, калі іх выцягваюць.
Кабыла аж на попу прысела ад нечаканасьці, заднімі капытамі ледзь што не закапалася ў лёд. І застыла. Як была- у форме крывой трапецыі. Вушы разам з вачыма- на лоб павылазілі, замерлі. Ногі заднія ў скакалках прысагнутыя, галава-перыскопам наверх.
Ксеня пахіхікала, расказала кабыле, што гіпсакартон коней не ясі. Расказала тое ж самае пра металічныя палкі- за шыю зачухала. Кабыла ацаніла за некалькі хвілін сітуацыю, потым бы прачнулася, тыкнулася носам у рукі і аджоўваючы, на поўным раслабоне прайшла міма фургона і вухам не павяла.

З гаспадарскім мерынам Ромкам кабыла стабунілася мама не гаруй! Ен лічыць яе сваей кабылай і адзін раз нават прывеў мяне ў бегства. Я прыйшла кабылу забіраць, ен адагнаў яе за сябе ў кут левады, а на мяне давай кідацца і з наскокаў зубамі клацаць. Ксеню, якая апынулася трусам, здула за секунду плот і адбіраць нашую маемасьць у каня пайшоў Саша, узброены хлыстом. Ромка ў адрозьненьні ад Рады- страшэнны панікёр і хлыст на яго ўздзейнічае касьмічна. Зараз у леваду я заходжу з ім, паказваю здалек са шматзначным выглядам мерыну - працуе.
Рада да хлыста прывучаная і на сьвіст каля вушэй не рэагуе ніяк.
За той тыдзень-паўтары, што стаялі страшэнныя маразы, з кабылай амаль не займалася- прыеду нос пачухаць і ўсе. Зразумела стала, што конь-не хамяк, і калі хочаш мець чалавекаарыентаваную скацінку, трэба ей займацца. А то пачынаецца "не хачу", "не буду", "ідзі-ка лесам, мы самі сабе гаспадары" і тп.
Але з такім мы ўжо навучыліся спраўляцца, і функцыя "хамло" пакуль выключаецца досыць аператыўна.
Рада зараз у цудоўнай форме, летае як прывід з маторчыкам. Калі ў першы раз пасьля маразоў дазволіла ей галопам прабегчыся- от яна ўжо прытапіла на радасьцях! Уууууух!
У мяне, праўда, пасьля такіх хуткіх алюраў на холадзе высушвае вочы, і даводзіцца пасьля прагулак капаць сьлязу, а то моцна некамфортна. Ні кніжку пачытаць, ні за кампом памаляваць. Трэба, канешне, ездзіць у акулярах. Але ў мяне іх няма і ахвоты пакупаць- ніякай. Хутка лета!


Рада, лошаДЗь

Previous post Next post
Up