Еее, распачалі летні лайт-сезон. Дзякуючы трохметроваму поваду на карабінах, у палі зараз можна ездзіць на недавуздку, спешвацца і пасьвіць кабылу на траве. На палігоне і сонечных палянках ужо есьць чым падсілкавацца
( Read more... )
Наогул не малюю апошні час. Неяк ні асабліва вольнага часу, ні жаданьня. Яно-та канешне прыемны працэс, але іншыя прыемнасьці неяк пасоўваюць паперкі-авкарэлькі на задні план. Нават падрыхтаваныя для далейшых роздумаў эскізы колькі ўжо ляжаць непасканеныя... Лета, аднак)
Учора пад вечар ганяліся па полю за лісіцай. Не дагналі, канешне, але высьвятлілі, што Рада- азартны драпежнік. Так за рыжай прыпусьціла, што тармазіць з кар'ера яе прыйшлося на вальту, чаго я ўжо даааўно не прыпомню
( Read more... )
У пятніцу я раненька зматалася з працы і ўжо ў пачатку шостай была ў Буцавічах. Ехала з напалеонаўскімі планамі нацапіць на Раду хакамор і паглядзець, што з таго выйдзе
( Read more... )