палі, лісы і пахі

Apr 26, 2011 15:18

Учора пад вечар ганяліся па полю за лісіцай. Не дагналі, канешне, але высьвятлілі, што Рада- азартны драпежнік. Так за рыжай прыпусьціла, што тармазіць з кар'ера яе прыйшлося на вальту, чаго я ўжо даааўно не прыпомню.
Потым ляцела шырокай рысьсю з ганарліва задранай галавой і хвастом тырчком. Самая лепшая кабыла.

...і ах ох, якія там палі. Хачу там жыць.
Калі хто яшчэ не выбіраўся з гораду гэтай вясной не прапусьціце- на захадзе сонца неверагодныя фарбы, а галоўнае- пахі. Едзеш і сустракаеш розныя пласты паветра-цеплыя, халодныя, зялёныя, ружовыя, ліпавыя, травяныя, зямлістыя- на любы густ. Яны ляжаць, як пасьціла, і можна ахайненька разразаць іх уздоўж на ціхенькай рысі.

Рада, лошаДЗь, летняе

Previous post Next post
Up