Любі дзіця як душу і калаці як грушу

Nov 11, 2013 21:32

Раз я цяпер у адпачынку, які яшчэ называюць дэкрэтным адпачынкам, то тэм дзіцячых вакол істотна паболела. І ў супрацьвагу ранейшаму стаўленню нават звяртаю на іх увагу ды прымаю да абдумвання/абмеркавання. І была размова пра вечнае -- прымяненне фізічных метадаў у выхаванні дзяцей. І гаворыць мой знаёмы (узросту пад сорак год, дзяцей няма (можа ( Read more... )

Дзяцінства, Людзі, Душа мая

Leave a comment

Comments 24

markiz_de_kiss November 11 2013, 18:43:17 UTC
Не ведаю, як вы, а я сваіх біць не збіраюся.

з.ы. Хаця шлёпнуць па азадку я не лічу збіццём.

Reply

magik_midnight November 11 2013, 18:49:53 UTC
Вы ведаеце, што колькасць часам псуе якасць? За шлёпаннем можна і не заўважыць :)

Reply

markiz_de_kiss November 11 2013, 18:51:03 UTC
Колькасць дзяцей псуе якасць? Па-мойму, наадварот - умеючы лепш атрымліваецца :)

Reply


згодная liohkaja November 11 2013, 18:46:36 UTC
у нас кажуць: адно дзіця баіцца ківа, а другое - кія (аднаму дастаткова кіўнуць ці пальцам памахаць, а другі толькі палкі пабаіцца)
але ўсякія пакаранні павінны мець канкрэтную мяжу, канешне

Reply

Re: згодная magik_midnight November 11 2013, 18:51:52 UTC
Свайго караеш? :)

Reply

Re: згодная liohkaja November 11 2013, 20:17:56 UTC
абсалютна не - строга выконваю распараджэнні-рэкамендацыі сваёй бабулі, а яна лічыць, што да таго часу, пакуль дзіця не можа выказаць словамі свае думкі, аніяк, нават мінімальна, караць яго нельга. Калі робіць нешта не так, у залежнасці ад сітуацыі і гэтага "не так" або пераключаю яго ўвагу, або "пужаюся" ці пахмурнею, або "плачу", адварочваюся і кажу, што я так гуляць не буду. Пакуль што спрацоўвае.
А ў будучыні не выключаю, што буду крыху лупцаваць па лытках за тое, за што чужыя людзі ў дарослым узросце могуць канкрэтна пабіць.

Reply

Re: згодная magik_midnight November 11 2013, 20:31:19 UTC
Мудрая ў цябе бабуля, і не паспрачаешся з ёю. Прыйду неяк да цябе ў скайп, каб паслухаць :)

Reply


lionellia November 11 2013, 18:49:02 UTC
цалкам згодна з табой. нават няма чаго дадаць :)

Reply

magik_midnight November 11 2013, 18:50:47 UTC
Бліііін, троль я ніякі :)
А сама ж ужо м'о другі месяц тую размову кручу ў галаве :(

Reply

lionellia November 11 2013, 18:58:22 UTC
мо зараз якія адмыслоўцы пакаментуюць))) ну, я пра тое, што нехта ж можа быць толькі за адну нейкую пазіцыю...

хочацца, канешне, каб мае дзеці разумелі мяне пры дапамозе слоў і позірка, але ж тут такая справа, што як давядзецца)))

Reply


euga November 11 2013, 19:00:26 UTC
Калі казаць пра ўласны досвед, то мяне бацькі ні разу не білі (шлёпанне не лічыцца). А брата - адзін раз мама і адзін раз тата. Але ім дагэтуль сорамна. :))) Ну, праўда, брат дапёк. Але урок быў такі добры для караючага боку, што потым у брата не атрымалася іх яшчэ раз дапячы. :))

Таму я ў прынцыпе супраць фізічных пакаранняў.

Reply

magik_midnight November 11 2013, 19:50:33 UTC
Усё ж сэнс у тых пакараннях быў, як мінімум для бацькоў і для вас з высновамі на будучыню.

Reply


_extraneus_ November 11 2013, 19:17:10 UTC
Ня ведаю, аргумэнт гэта "за" ці "супраць", але мяне бацькі таксама ніколі не лупцавалі.

А ў мяне асабіста лупцоўка трывала асацыюецца выключна зь юрлівымі сэксуальнымі гульбішчамі, дарэчы. Таму ў дачыненьні дзяцей проста не магу разглядаць яе як варыянт. Такія справы.

Reply

magik_midnight November 11 2013, 19:48:45 UTC
Вы былі паслухмяным сынам, ці бацькі інтэлегентныя :)

Калі разважаць у такіх асацыятыўных шэрагах, то, як п'яны бацька бегае па дому з сякераю, то амаль оргія.

Reply

_extraneus_ November 11 2013, 19:55:31 UTC
Хутчэй, у мяне заўжды быў "доўгі павадок".

Reply


Leave a comment

Up