Любі дзіця як душу і калаці як грушу

Nov 11, 2013 21:32

Раз я цяпер у адпачынку, які яшчэ называюць дэкрэтным адпачынкам, то тэм дзіцячых вакол істотна паболела. І ў супрацьвагу ранейшаму стаўленню нават звяртаю на іх увагу ды прымаю да абдумвання/абмеркавання. І была размова пра вечнае -- прымяненне фізічных метадаў у выхаванні дзяцей. І гаворыць мой знаёмы (узросту пад сорак год, дзяцей няма (можа ( Read more... )

Дзяцінства, Людзі, Душа мая

Leave a comment

згодная liohkaja November 11 2013, 18:46:36 UTC
у нас кажуць: адно дзіця баіцца ківа, а другое - кія (аднаму дастаткова кіўнуць ці пальцам памахаць, а другі толькі палкі пабаіцца)
але ўсякія пакаранні павінны мець канкрэтную мяжу, канешне

Reply

Re: згодная magik_midnight November 11 2013, 18:51:52 UTC
Свайго караеш? :)

Reply

Re: згодная liohkaja November 11 2013, 20:17:56 UTC
абсалютна не - строга выконваю распараджэнні-рэкамендацыі сваёй бабулі, а яна лічыць, што да таго часу, пакуль дзіця не можа выказаць словамі свае думкі, аніяк, нават мінімальна, караць яго нельга. Калі робіць нешта не так, у залежнасці ад сітуацыі і гэтага "не так" або пераключаю яго ўвагу, або "пужаюся" ці пахмурнею, або "плачу", адварочваюся і кажу, што я так гуляць не буду. Пакуль што спрацоўвае.
А ў будучыні не выключаю, што буду крыху лупцаваць па лытках за тое, за што чужыя людзі ў дарослым узросце могуць канкрэтна пабіць.

Reply

Re: згодная magik_midnight November 11 2013, 20:31:19 UTC
Мудрая ў цябе бабуля, і не паспрачаешся з ёю. Прыйду неяк да цябе ў скайп, каб паслухаць :)

Reply

Re: згодная lionellia November 12 2013, 19:12:25 UTC
занатавала параду бабулі! здаецца, вельмі слушна :) ніколі пра такое не чула

Reply

Re: згодная liohkaja November 13 2013, 06:48:36 UTC
я вельмі давяраю бабулі ў гэтых пытаннях
дзіўна, але яна нават у гэтым узросце беспамылкова ўгадвае, чаго дзіця хоча, што просіць, што яму баліць (была такая сітуацыя, калі бабуля паказала сябе рэальным дыягностам). Яна атрымала мінімальную адукацыю, але выгадавала 5 дзяцей, 11 унукаў і зараз ужо мае 13 праўнукаў. Мяне яны з дзедам гадавалі з 4 месяцаў да 6 год.

п.с. пры гэтым яна не залішне песціць дзяцей. калі параўноўваць з дзедам, то яна строгая)

Reply


Leave a comment

Up