Любі дзіця як душу і калаці як грушу

Nov 11, 2013 21:32

Раз я цяпер у адпачынку, які яшчэ называюць дэкрэтным адпачынкам, то тэм дзіцячых вакол істотна паболела. І ў супрацьвагу ранейшаму стаўленню нават звяртаю на іх увагу ды прымаю да абдумвання/абмеркавання. І была размова пра вечнае -- прымяненне фізічных метадаў у выхаванні дзяцей. І гаворыць мой знаёмы (узросту пад сорак год, дзяцей няма (можа быць, гэта нешта тлумачыць), што ён катэгарычна за прымянене фізічных пакарнняў. І расказвае як прыклад гісторыю сваёй знаёмай, яякую бацька ў біў у якасці пакарання ў 16 ейных год. Натуральна, ці не ўсё вакол мы ацэньваем праз прызму ўласнага досведу. І вось уявіла я як мяне, шаснаццацігадовую дзеўку (на той час я ужо не жыла з бацькамі, бо вучылася ў іншым горадзе і лічыла сябе афігенна самастойнай) бацька лупцуе -- у вачах ад жаху пацямнела.


Дык да чаго гэта я? Я не супраць фізічных пакаранняў у прынцыпе, а некаторым ідывідумам яны, мабыць, ёсць адзіным шляхам вырасці чалавекам. Але ўсё ж не катэгарычна толькі "за" і без разбору. А тут яшчэ абмеркаванне знайшлося на тэму http://feministki.livejournal.com/3093167.html. Складаная штука бацькоўства.

Дзяцінства, Людзі, Душа мая

Previous post Next post
Up