Любі дзіця як душу і калаці як грушу

Nov 11, 2013 21:32

Раз я цяпер у адпачынку, які яшчэ называюць дэкрэтным адпачынкам, то тэм дзіцячых вакол істотна паболела. І ў супрацьвагу ранейшаму стаўленню нават звяртаю на іх увагу ды прымаю да абдумвання/абмеркавання. І была размова пра вечнае -- прымяненне фізічных метадаў у выхаванні дзяцей. І гаворыць мой знаёмы (узросту пад сорак год, дзяцей няма (можа ( Read more... )

Дзяцінства, Людзі, Душа мая

Leave a comment

Comments 24

lada_aleinik November 11 2013, 19:19:20 UTC
Не ведаю, як трэба. Сваіх дзяцей я не лупцавала. Але прыгадваю адзінкавыя выпадкі... Скажам, мне трэба было ў 7.30 быць на працы ў школе (такое было распараджэнне адміністрацыі - настаўнік знаходзіцца на працоўным месцы за паўгадзіны да пачатку ўрокаў).
І вось раніцай, спяшаючыся, я апранала дзяцей у садок. Нервавалася, сварылася, што яны не могуць самі шнуркі завязаць ці гузікі зашпіліць. Бывала, што трэсла за каўнер па чарзе аднаго і другога, шлёпнуць магла. А яны былі яшчэ сонныя, ледзь варушыліся...
Цяпер я не магу дараваць сабе ўсяго таго. Шкадую, што мала іх песціла. Калі б можна было вярнуць той час, ніколі б не паставіла працу вышэй за сямейныя інтарэсы (як бы эгаістычна гэта ні гучала).

Reply

magik_midnight November 11 2013, 19:35:33 UTC
І выгадаваліся б эгаістычныя распеставаныя дзеткі :) Сямейныя інтарэсы, канешне, не апошнія, але схіляюся да думкі, што поўная адданасць маці толькі дзецям ім жа не ідзе на карысць.

Reply


marsianka_selma November 11 2013, 22:00:37 UTC
Чамусьцi вельмi мяне гэтая тэма зачапiла там...
Мабыць, нават не таму, што мацi магла балюча трэснуць па галаве, а таму, што памятаю, як я бiла сясцёр, калi яшчэ рознiца ва ўзросьце грала роль.
Гэта было самае сапраўднае садысцкае задавальненьне.
Таму зараз я ня веру ў "пакараньне для iх уласнага дабра".

Reply

magik_midnight November 12 2013, 18:20:19 UTC
У мяне рэальнага фізічнага пакарання было хіба што тры выпадкі і два з іх цалкам абгрунтаваныя, на мой погляд, бо зарвалася. Трэці быў проста завяршаючай стадыяй выхаваўчага працэса за правіннасць, што нанесла эканамічныя страты цётцы. Але за біццё дзеля біцця я, натуральна, не выступаю.
А ў згаданай размове мяне вельмі здзівілі адносіны той дзяўчыны (са слоў знаёмага) да факту лупцавання яе ўжо фактычна ў дарослым узросце -- яна лічыла гэта не проста нормай, а правільным крокам. Цікава было б ведаць ці не знайшла яна сабе мужа-садыста, які працягнуў бы ейную ролю "ахвяры паднявольнай".

Reply

marsianka_selma November 12 2013, 18:32:27 UTC
Гэта апраўданне, каб зрабiць сiтуацыю не такой страшнай i прынiжаючай. Яе б'е блiзкi чалавек, яна дзiця, якое не можа нiчога зрабiць - гэта жудасна. Таму для псiхiкi можа быць лепей лiчыць, што ўсё так i мае быць.

Reply


vyshivanka November 12 2013, 10:07:02 UTC
Калі бацькі падымаюць руку на дзіцёнка, яны распісваюцца ў сваім педагагічным бяссіллі.
Бачу па сыну, што праз перамовы ад яго можна дабіцца значна больш чым праз даўленне. Да, часам гэта цяжей і марудней чым проста лупцануць, але і вынікаў значна больш.

Reply

magik_midnight November 12 2013, 18:37:48 UTC
"Боль -- рэакцыя" самы просты шлях. А бываюць сапраўды складаныя дзеці, якім педагагічнымі шляхамі вельмі доўга давядзецца тлумачыць, таму ў рукі бяруць папругу.

Reply


Leave a comment

Up