Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #2 (брэсцкі функцыяналізм: пачатак)

Jul 23, 2013 00:40

Арыгінал Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #2 (брэсцкі функцыяналізм: пачатак) аўтар yozas_gubka

Ад пачатку 1920-х гадоў Еўропу накрыла хваля розных мадэрновых архітэктурных плыняў, сярод якіх не апошнюю ролю граў так званы функцыяналізм. У СССР тым часам буяў канструктывізм, які не нашмат адрозніваўся ад заходняга брата па суфіксу -ізм- (знатакі мяне выправяць). Другая Рэч Паспалітая, якая фактычна знаходзілася паміж молатам і накавальняй заходніх і ўсходніх архітэктурных -ізмаў-, не магла заставацца ўбаку ад модных павеваў. У Польскай Рэспулікі напрыканцы 1920-х  з'явіўся свой польскі функцыяналізм, які паціху пачаў адбіраць пальму першынства ў нарадовага/закапанскага/дварковага стыляў (асабіста я не бачу вялікай розніцы паміж гэтымі пералічанымі стылямі), якія панавалі ў "панскай" Польшчы з пачатку 20 стагодзя. У стылі функцыяналізма польскія архітэктары праектавалі ўсё: ад невялікіх жылых дамкоў, да касцёлаў і вялікіх адміністрацыйных гмахаў.
Брэст у плане архітэктуры польскага функцыяналізма вельмі багаты горад. За няпоўныя 20 гадоў існавання Другой Рэчы Паспалітай палякі тут набудавалі столькі, што я толькі паспяваў варочацца і фотаць усё запар:)

3. Малакватэрныя дамы ў стылі функцыяналізма.
Першае, што кідаецца ў вочы ў Брэсце з функцыяналізму - гэта кубікі польскіх катэджаў. Насамрэч, катэджы, гэта не зусім той тэрмін, які варта выкарыстоўваць да такіх малакватэрных дамкоў, але я не знайшоў іншага, дый і слова "катэдж",у дачыненні да невялікіх асобна стоячых пабудоў малой павярхоўнасці, прыжылося ў нашых краях.
Вось яскравы прыклад польскага "катэджа" - будынак на рагу вул.Крупскай і вул.Гогаля:


Гісторыка-культурная каштоўнасць 1920-1930-х гадоў:


Від з боку вуліцы Гогаля:


Справа па вул.Крупскай ад зялёнага трохпавярховіка месціцца такі двухпавярховы "катэдж":


Калі прайсці далей па Гогаля, можна пабачыць гэты будынак:


Ён таксама адзначаны шыльдай каштоўнасці:


За ім, калі павярнуць на вуліцу Кааператыўную, можна нападкаць сярод дрэваў такую 4/3павярховую функцыяналісткую скрыню:


Увогуле, у Брэсце раёны міжваеннай "катэджнай" забудовы сканцэнтраваны ў двух месцах горада. Гэта тры кварталы ўздоўж сучаснай вуліцы Крупскай, ад вул.Леванеўскага да вул.Гогаля і квартал паміж вуліцамі Леніна, Дзяржынскага, Маркса і Будзёнага (ах, арыгінальная брэсцкая тапаніміка лашчыць слых :) ).
Уздоўж той часцы вуліцы Крупскай, што прылягае да былой урадавай калоніі Нарутовіча, у 1930-я былі пабудаваны яшчэ некалькі польскіх "катэджаў". Дом на рагу Крупскай і Чкалава:


Функцыяналісцкі домік на вул.Леванеўскага:


Дом у трохі занядбаным стане, але наяўнасць будаўнічых лясоў дае спадзеў на тое, што класічны абразчык польскага функцыяналізму прывядуць да ладу:


Каля гэтага доміка месціцца цікавы абразчык драўлянага функцыяналізму:


Хаця я магу памыляцца, і гэта проста нехта забыў прымацаваць да доміка "закапанскі" дах:)


Праз дарогу ад гэтых двух будынкаў стаіць таксама цікавы двухпавярховік у блізкім да функцыяналізма стылі, але я не магу сказаць, што ён польскі, бо на нямецкім аэрафотаздымку 1940-х гадоў на гэтым месцы ніякіх пабудоў няма:


Апроч "катэджаў" у гэтым раёне ёсць яшчэ парачка цікавых міжваенных пабудоў. Гэта малакватэрныя дамы пабудаваныя па тыпу "блакаванай забудовы". У польскай мове ёсць тэрмін, які апісвае дамы такога тыпу - domy szeregowe (радныя/шэраговыя дамы). У сярэдзіне 1920-х палякі звярнуліся да блакаванага тыпу забудовы, калі праектавалі рабочыя паселішчы. Два шэраговых дома з'явілася тады і ў Брэсце. Першы цягнецца уздоўж вуліцы Камуністычнай:


Ён складаецца з простых сіметрычных блокаў, якія паўтараюцца некалькі разоў.


Такім чынам дом спраектаваны з такіх блокаў можа мець адвольную даўжыню:


У адным з нумароў міжваеннага польскага часопіса "Architektura i budownictwo" я знашоў парачку падобных праектаў блокаў да шэраговых дамоў:


Від малакватэрнага дома на Камуністычнай з двара:


Другі шэраговы дом стаіць перпендыкулярна першаму. Калі верыць нямецкім аэрафотаздымкам 1940-х яго фасад выходзіў на вуліцу (ці завулак), цяпер тут дваровая тэрыторыя - тая вуліца (ці завулак) знікла з мапы Брэста (дамы абведзены чырвоным):


Фасад другога дома схаваны за дрэвамі:


Від збоку:


Тыльная частка дома:


Асабіста я не бачыў больш нідзе ў Беларусі акрамя Брэста абразчыкаў такой польскай блакаванай забудовы, характэрнай для польскага функцыяналізму 1920-х гадоў.
Але вернемся да "катэджаў". Як я ўжо казаў другі раён катэджнай забудовы месціцца ў адным з кварталаў вул.Леніна. Але на жаль цяпер тут ідзе капітальнае будаўніцтва і гэты квартал амаль цалкам перакрыты будаўнічымі плотамі, але нешта убачыць можна. Функцыяналісцкі "катэдж" на вул.Леніна:


Наступны за ім дом, як ісці да плошчы Леніна, амаль зруйнаваны. У гэтым будынку да нядаўняга часу месціўся тэатр лялек, цяпер ад дома застаўся толькі фасад:


Дом на рагу вуліц Леніна і Будзёнага захаваўся добра:


Акрамя як у гэтых двух раёнах, "катэджы" сустракаюцца асобна і на іншых вуліцах Брэста.
Дом на вуліцы Гогаля:




Пабудовы на вуліцы Міцкевіча:


Паступіў вельмі цікавы каментар ад жыхара наступнага трохпавярховага дома:
romuald_de_vo: Сам живу на улице Мицкевича в доме №16 с четвертой снизу фотографии. Год постройки - 37, изначально одноквартирный двухэтажный, в девяностых проводился капитальный ремонт с перепланировкой и достройкой третьего этажа и техэтажа. Теперь шесть квартир, по две на этаж.
Вход изначально был с улицы, под балконом, на месте двух узких окон. Рядом с окнами заметна маленькая темная нишка - там дверка (уже без стеклышка), за которую ставилась статуэтка Божей Матери.
Из плюсов - потолки 2,9м, толстые кирпичные внешние стены, отличная звукоизоляция. Минусы - перекрытия деревянные, старая система водоснабжения - вода часто течет ржавая, напор очень слабый. Фильтры для воды меняю строго раз в месяц (кроме шуток), забиваются ржавчиной.
Горячей воды нет, предусмотрена газовая колонка. Десять лет назад установили вместо колонки на кухне атмосферный котел, отрезались от коммунального отопления, заменили на свое - теперь в доме теплые полы и обогрев по желанию.
Соседний домик еще интересней (он на предыдущей, пятой снизу фотографии). Этот дом принадлежал до войны местному гинекологу, с улицы был парадный вход, он и сейчас там, ступеньки видны. Сейчас двухквартирный, раньше был, естественно, одноквартирным. Во вторую квартиру вход со двора, на месте черного хода.
На фасаде виден фальшбалкон (не знаю точно, как это назвать правильно, французский балкончик, штоле? ), под ним находится заложенная кирпичом и заштукатуренная широкая дверь - въезд в гараж. Теперь там люди живут))).
Между двумя домами можно заметить темно-коричневые ворота - это оригинальные металлические ворота листового железа, сохранились с тридцатых, сделаны без применения сварки, на заклепках. Ощущение, что простоят без проблем еще 70 лет.
Фасад дома (как нашего, так и соседнего) регулярно штукатурится, красится, без нареканий, власти работают как надо.
UPD: По поводу последнего предложения. Только отправил комментарий, слышу - в стеку с улицы осторожный стук. Выглянул - рабочий проверяет как держится штукатурка на фасаде в проблемных местах. В настоящий момент он уже привез тележку с ведрами и кистями, что-то там подкрашивает. Работают люди, хотя фасад в хорошем состоянии - фотки свежие, судя по всему. ))) Везде бы так.



Акрамя "катэджаў", ці больш правільна кажучы, асобнаразмешчаных малакватэрных дамоў, ёсць у брэсце малакватэрныя дамы інтэграваныя ў існуючую забудову, ці кажучы прасцей, уціснутыя паміж старымі дамамі. Вось адзін з такіх функцыяналісцкіх будынкаў на вул.Будзёнага::


Інтэграваны будынак на праспекце Машэрава:


Ён жа, від збоку:


Працяг будзе:

Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #1 (вакзал і ўрадавыя калоніі)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #2 (брэсцкі функцыяналізм: пачатак)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #3 (брэсцкі функцыяналізм: заканчэнне)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #4 (забудова плошчы Леніна)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #5 (пабудовы цэнтра горада і Брэсцкай крэпасці)

дамы шэраговыя / domy szeregowe, праект, чарцёж, Заходняя Беларусь, аэрафотаздымак, асабняк / dom wolnostojący, вілла / willa, мапа, жылы дом / dom mieszkaniowy, Брэст, функцыяналізм, стары фотаздымак, сучасны фотаздымак, драўлянае дойлідства

Previous post Next post
Up