Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #3 (брэсцкі функцыяналізм: заканчэнне)

Jul 25, 2013 01:18

Арыгінал Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #3 (брэсцкі функцыяналізм: заканчэнне) аўтар yozas_gubka

Працягваю свой аповяд пра міжваенную забудову Брэста і сёння разгледзем буйныя формы брэсцкага функцыяналізма (ці канструктывізма, як каму падабаецца), кшталту шматкватэрных дамоў.

4. Шматкватэрныя дамы ў стылі функцыяналізма.
Першы і бадай самы яскравы абразчык міжваеннага шматкватэрнага будаўніцтва (хаця хутчэй гэта быў будынак якойсці ўстановы) ў стылі функцыяналізма - дом на рагу вуліц Пушкіна і Камсамольскай:


Больш просты, але таксама трохпавярховы (у мяне ёсць падазрэнні, што раней ён быў двухпавярховым, а трэці паверх дадалі падчас якой-небудзь рэканструкцыі) шматкватэрнік, знаходзіцца на вуліцы Савецкай - пешаходнай вуліцы Брэста:


Тут хацелася б зрабіць невялікае адступленне і падзяліцца адным назіраннем. Усе напэўна заўважылі, што ў Беларусі адбываецца ціхі растучы трэнд уладкавання пешаходных вуліц. Яны ёсць амаль у кожным абласным цэнтры, а з нядаўняга часу актыўна з'яўляюцца ў райцэнтрах (праўда, у асноўным у тых, дзе ладзяцца дажынкі). Дык вось назіранне: я заўважыў, што госьці з "усходняй суседкі" часта ў сваіх падарожных справаздачах у ЖЖ параўноўваюць пешаходныя вуліцы ў тым ці іншым абласным цэнтры (у райцэнтрах яны рэдка бываюць) з Арбтам. Пішуць: "як у нас на Арбаце", "брэсцкі/магілёўскі/гродзенскі Арбат" і т.п. Нашы ж людзі такія вуліцы часцей за ўсё называюць "брадвеямі" (не магу сказаць за ўсіх, але ў нас у Маладзечне пешаходная вуліца здаўна завецца "брадвей"). Дык вось, ці не паказчык гэта заходняй сушчнасці беларускай ментальнасці? :) Але я адыйшоў ад тэмы.
Вернемся да брэсцкага функцыяналізму. Яшчэ два міжваенных будынкі знаходзяцца на плошчы Леніна, яны пачынаюць сабой вуліцу Міцкевіча (дарэчы, гэта бадай адзіная вуліца ў Брэсце, якая захавала сваю назву з 1920-х гадоў). Вось будынак на няцотным баку - стужкавае шкленне лесвічнай клеткі і суцэльны балкон:


Першы дом па цотным баку вуліцы Міцкевіча:


Ён жа з іншага боку - падазраю, што левая частка дома пабудавана значна пазней:


Яшчэ адна невялікая функцыяналістцкая пабудова месціцца на плошчыСвабоды:


Характэрны паўкруглы балкончык:


Акрамя жылых дамоў у Брэсце ёсць проста цудоўны абразчык культавай пабудовы ў стылі функцыяналізма - гэта былая кірха 1930-х гадоў, дзе цяпер месціцца рэкламнае агенства ці нешта такое:


Храмаў у стылі функцыяналізма ў Беларусі не так уж і шмат, прынамсі, я прыгадваю толькі адзін, дый той недзеючы - былы касцёл у аграгарадку Антопаль.
Брэсцкая кірха з іншага боку:


Від з двара:


4.1. Брэсцкае Арт-Дэко.
Я канешне магу памыляцца, але мне здаецца, што ў гэтым дамку 1920-га году пабудовы, больш рысаў толькі што з'явіўшагася ў тыя гады стылю Арт-Дэко чым пазнейшага функцыяналізму/канструктывізму:


UPD. Шаноўны astartic паказаў, што гэта дарэвалюцыйны будынак, які у пачатку 1920-х моцна перабудавалі палякі. Вось ён на старой фотцы злева:


Гэты абшарпаны будынак - былы гарадскі суд, у якім у 1927 годзе несправядлівым буржуазным судом судзілі камсамолку Веру Харужую:


Працяг будзе.

Увесь цыкл пастоў пра брэсцкую міжваенку выглядае так:
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #1 (вакзал і ўрадавыя калоніі)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #2 (брэсцкі функцыяналізм: пачатак)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #3 (брэсцкі функцыяналізм: заканчэнне)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #4 (забудова плошчы Леніна)
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #5 (пабудовы цэнтра горада і Брэсцкай крэпасці)

жылы дом / dom mieszkaniowy, функцыяналізм, Брэст, сучасны фотаздымак, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up