Арыгінал
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #4 (забудова плошчы Леніна) аўтар
yozas_gubka 5. Плошча Леніна
Архітэктура сучаснага цэнтра горада Брэста - плошчы Леніна, а дакладней яе захоняга, няцотнага боку - цудоўны абразчык міжваеннай забудовы. Архітэктурны ансамбль плошчы Леніна складаецца з будынкаў амаль усіх архітэктурных стыляў, што былі папулярныя ў міжваеннай польшчы. І што цікава, большасць гэтых пабудоў выконвае тую ж ролю, якую была дадзена ім польскімі архітэктарамі.
1. Агульны від плошчы:
2. Плошча Леніна на нямецкім аэрафотаздымку 1941-га:
3. Плошча Леніна на сучаснай мапе гугла:
Гэтае месца пачало актыўна забудоўвацца ў пачатку 1920-х, да гэтага моманту, у часы Расійскай Імперыі, тут была так бы мовіць "ахоўная зона" крэпасці - шырокая паласа незабудаванай зямлі вакол умацаванняў, якая б забяспечвала добрую агляднасць подступаў да крэпасці.
4. Галоўны будынак плошчы - гэта канешне Брэсцкі аблвыканкам. Пабудаваны ў 1938 годзе, як адміністрацыйны будынак Палесскага Ваяводства, цэнтрам якога быў Брэст:
5. Пабудова ў стылі суравага адміністрацыйнага функцыяналізма:
6. Менавіта ля гэтага будынку ў верасні 1939 года стаялі ўдзельнікі
сумеснага нямецка-савецкага параду ў Брэсце:
7. Ля параднага увахода быў узняты сцяг Нацыскай Германіі, затым спушчаны ў знак перадачы горада СССР:
8.
9. У савецкія часы польскі будынак быў расшыраны - дабудаваныя два крыла. Больш сучаснае левае крыло (1960 г) заўважна вылучаецца па стылі ад асноўнага будынка:
10. Справа ад аблвыканкама знаходзіцца абласное ўпраўленне нацбанка.
11. Неакласічны будынак узведзены ў 1925 годе паводле праекта архітэктара Станіслава Філасевіча (аrch. Stanislaw Filasiewicz). У суполцы
kresy_arch ужо быў артыкул прысвечаны брэсцкаму адзяленню Банка Польскага са старымі фотаздымкамі і чэрцяжамі -
Аддзяленні Банку Польскага (Bank Polski) на "крэсах усходніх": Брэст, Баранавічы, Пінск, Луцк:
12.
13. За былым адзяленнем "PB" знаходзіцца яшчэ адзін функцыяналісцкі кубік:
14. Зараз тут месціцца брэсцкае аддзяленне КДБ:
15. Яго крыло, што выходзіць на вуліцу Леванеўскага, хутчэй за ўсё таксама пабудавана ў 1930-я:
16. Насупраць гэтага крыла знаходзіцца цудоўны абразчык больш ранняга архітэктурнага стылю, што панаваў у міжваеннай Польшчы у 1920-я, стылю нарадовага (ці як я яго яшчэ называюць - "закапанскага стылю"):
17.
18. Будынак на фота з
"Нацыянальнага лічбавага архіва" Польшчы:
19. Будынак, хутчэй за ўсё будаваўся як жылы. Формамі ён падобны на шматкватэрныя жылыя дамы архітэктара Юліяна Лісецкага,
адзін з каторых добра захаваўся ў Маладзечне. Цяпер у гэтым брэсцкім доме знаходзіцца гарадскі суд:
20. Як сведчыць таблічка на сцяне дома, тут ў 1944 годзе знаходзіўся штаб 1-га Беларускага фронту пад кіраўніцтвам маршала Ракасоўскага:
21. Калі вярнуцца да будынку аблвыканкама і паглядзець налева, то можна пабачыць яшчэ две міжваенныя пабудовы. Першая, гэта жылы дом 1920-х, у якім цяпер месціцца адміністрацыя Ленінскага раёна горада Брэста:
22.
23. Магчыма, гэты дом - варыяцыя на тэму архітэктурнага праекту шматкватэрнага дому Юліяна Лісецкага, які ён зрабіў для Брэста ў пачатку 1920-х, пра які ўжо быў
допіс у суполцы:
24. Яшчэ адно фота фасада раённай адміністрацыі:
25. Будынак на архіўных фотаздымках парада 1939 года:
26. Заўважце, што былая вуліца Люблінскай Уніі (цяперашняя вул.Леніна) ў 1930-я была забрукавана
трылінкай.
27. За гэтым будынкам знаходзіцца будынак Першай брэсцкай бальніцы хуткай дапамогі:
28. Функцыяналісцкі будынак бальніцы 1923 года:
29. Характэрная рыса як польскага функцыяналізма, так і савецкага канструктывізма - паўкруглыя лесвічныя пралёты з вертыкальным стужкавым асцякленннем:
30. Дарэчы, на вуліцы Белова, што ідзе ўздоўж бальніцы, захаваўся участак забрукаваны трылінкай:
Увесь цыкл пастоў пра брэсцкую міжваенку выглядае так:
Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #1 (вакзал і ўрадавыя калоніі) Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #2 (брэсцкі функцыяналізм: пачатак) Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #3 (брэсцкі функцыяналізм: заканчэнне) Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #4 (забудова плошчы Леніна) Брэст: у пошуках крэсовай архітэктуры #5 (пабудовы цэнтра горада і Брэсцкай крэпасці)