Польска-беларуска-і-трошкі-расейскі слоўнічак фальшывых сяброў перакладчыка

Mar 24, 2011 18:10

Пакуль перакладаўся Мілаш, вырашыла скласьці свой subject і пэрыядычна заглядаць туды, каб асьвяжыць памяць. А то мяне дагэтуль некаторыя - не будзем паказваць пальцам - папракаюць, што я ў “Правеку” аўтаматы ў руках фашыстаў зрабіла карабінамі і што ўсе пэрсанажы ў мяне рэгулярна затрымліваюцца і ніяк ня спыняцца. Таму вырашыла запісаць ня толькі ( Read more... )

фальшывыя сябры перакладчыка

Leave a comment

Comments 64

vadim_i_z March 24 2011, 16:28:15 UTC
слова “шанец” у гэтым значэньні ёсьць і ў беларускай, і ў расейскай
Есть, но почти не употребляется. Зато есть шанцевый инструмент!

Reply

kamrushepa March 24 2011, 18:19:50 UTC
То есть тот, которым роют шанец? Век живи...

Reply


ilnur March 24 2011, 16:29:30 UTC
Ёсць легенда пра савецкага функцыянера-беларуса, які думаў, што па-польску гаворыць, і фразу "спачатку разбярэмся..." агучыў як "Najperw rozbieram się..."; там яшчэ працяг фразы быў, але, хоць забейце, не магу ўзгадаць.

Reply

kamrushepa March 24 2011, 18:18:27 UTC
Цудоўна! У калекцыю.
Але я думаю, поўны фурор ён мусіў выклікаць фразай "Najperw rozbierzemy się...":))

Reply

niadbaj March 24 2011, 19:44:19 UTC
гэтая ж байка ходзіць пра сітуацыю студэнтка(з-за бугу)-прафесар, калі студэнтка прамаўляе: "panie profesorze, nie moge rozebrac sie, prosze o pomoc..."

Reply

kamrushepa March 24 2011, 19:48:23 UTC
А-а-а! Як шыкоўна:)

Reply


opatryck March 24 2011, 18:20:41 UTC
Ёсьць яшчэ слова "Ruchnuć", якое перакладаецца на расейскую і беларускую мову вельмі не прыстойна і мае сэнс "мець з кімсьці сэксуальныя адносіны". І ўявіце сабе, што аднойчы адзін з нашых пры размове польскаю моваю сказаў, што нехта "Ruchnuw z mostu"

Reply

kamrushepa March 24 2011, 18:46:31 UTC
Вы, пэўна, мелі на ўвазе ruchać? "Ruchać" znaczy uprawiać sex. Трэба дадаць абавязкова:)

А я была сьведкам гісторыі, як адзін мой сябра выкарыстаў слова obcować się у сачыненьні "Як я правёў выходныя" ў нявінным сэнсе "кантачыць", "общаться" і ня мог зразумець, чаму выкладчыца-полька так дзіўна на яго паглядае:)

Reply

opatryck March 24 2011, 19:14:15 UTC
А, мамка ж мая! Добра, што я перакладаю з ангельскай))))))))

Хаця й там не без прыгодаў, напрыклад зараз зьбіраюся ўсё ж такі ўзяцца за Пітэра Пэна, дык вось думаю, якім чынам перакласьці адзіную фразу, якую фея Дзынь вымаўляе чалавецкаю моваю "You silly ass", тым больш што зразумела Сэр Джэймс Бары не ўкладаў у яе вусны словы, якія аматары дзядзечкі Гобліна (Зьміцер Пучкоў) пераклалі б як "Ты - тупая дупа"))))))))).
Пакуль думаю супыніцца на "А ты ж мой дурненькі", але яшчэ павывучаю гэтае пытаньне.

Reply

kamrushepa March 24 2011, 19:19:45 UTC
Гэта калі яна памірае ад атруты, я правільна помню? А "гоблінскі" пераклад гучыць нішто сабе, алітэрацыю захоўвае:)) Можа, вы ўсё-ткі на ім спыніцеся?:))

Reply


hrebla March 24 2011, 19:10:09 UTC
Аднойчы ў гутарцы са знаёмай расіянкай (жыве ў Мінску) я пра кагосьці сказаў; "яму што ўбіў, то ўехаў". Знаёмая пацікавілася; "А кто он, что убил кого-то и смылся?" Давялося тлумачыць, што сказана пра тупагаловага дурня, да якога даходзіць сэнс на трэці дзень падвечар.

Reply

kamrushepa March 24 2011, 19:16:32 UTC
А-а, зразумела - гэта фальшывы сябра прэфікс:)

Шыкоўная гісторыя:)))

Reply

hrebla March 24 2011, 19:49:38 UTC
Дарэчы, славутая гісторыя з перакладчыкам Шамбадалам, які пераклаў фразу (здаецца, з К.Чорнага)"у канюшыне скакалі конікі" -- "в конюшне прыгали лошадки".

Reply

kamrushepa March 24 2011, 19:56:12 UTC
Дык гэта ня байка, а рэальная гісторыя?! Божачкі, заўсёды думала, што гэта прыдумка!

Reply


hrebla March 24 2011, 20:09:00 UTC
А колькі ў нашай роднай беларускай савецкай цэнзуры было падазрэнняў у шпіянажы, кал1 яна натыкалася на фразы "маеш рацыю", "ваша рацыя" -- і не сашчытаць! Апытайце былых рэдактараў, пацьвердзяць!

Reply

kamrushepa March 24 2011, 21:13:24 UTC
Не сумняюся! Але падазраю, што расейскія перакладчыкі цяпер ціхенька хіхікаюць з гэтых фразаў:)

Reply


Leave a comment

Up