Пакуль перакладаўся Мілаш, вырашыла скласьці свой subject і пэрыядычна заглядаць туды, каб асьвяжыць памяць. А то мяне дагэтуль некаторыя - не будзем паказваць пальцам - папракаюць, што я ў “Правеку” аўтаматы ў руках фашыстаў зрабіла карабінамі і што ўсе пэрсанажы ў мяне рэгулярна затрымліваюцца і ніяк ня спыняцца. Таму вырашыла запісаць ня толькі сьвежанабытых сяброў, але і агульнавядомых, і тых, пра якіх ўжо калісьці згадвала пад адпаведным тэгам.
Dynia - гарбуз. Але гарбузовы - tykwowy.
Lebiodka - мацярдушка
Rokitnik - абляпіха
Plecy - сьпіна.
Szczеka - сківіца.
Czeluść - бездань.
Łuna - зарыва, румянец.
Lajdak - падлюка, нягоднік. Гэта толькі ў мяне адчуваньне, што беларускае “лайдак” мае значна мягчэйшы сэнс?
Zbroja - латы.
Broń - зброя.
Pocisk - снарад.
Szaniec - акоп, рэдут. Тут мне было сказана, што я проста неадукаваная цётка, і слова “шанец” у гэтым значэньні ёсьць і ў беларускай, і ў расейскай. Спакойна пагаджаюся: так, неадукаваная, першы раз сутыкнулася са словам і сумленна запісваю, каб запомніць.
Ogniwo - частка, элемэнт. Мне трапілася, як зьвяно ланцуга. Доўга думала…
Wymykać się - высьлізгваць, уцякаць.
Zderzenie - удар, сутыкненьне. У прынцыпе, сутыкненьне аўто са слупом - гэта і ёсьць здарэньне. Альбо ўдар кулака ў сківіцу… Але хай будзе.
Kitel - халат. Аптэкар у кіцелю стаяў за прылаўкам.
Fartuch - таксама халат.
Zapowiedź - прадказаньне.
Zżymać się - абурацца.
Obwarować - узмацніць, забясьпечыць. Узяўшы чужы кашалёк, ён забясьпечыў сабе бязьбеднае існаваньне на цэлы тыдзень.
Tużurek - сурдут. Я б нават у слоўнік не палезла, калі б барадатымі і ў тужурках Мілаш апісываў якіх-небудзь абстрактных мужыкоў, а не Маркса з Энгельсам.
Konieczność - неабходнасьць.
Pławić się - купацца, патанаць Тэрмінатар атрымліваў асалоду, толькі купаючыся ў доменнай печы
Reklamować - адзываць, дэмабілізаваць
Wertep - непралазнае месца, бездарожжа.
Zawieść - падмануць. Падазраю, сэнсы гэтага агульнаславянскага кораня ў расейскай і польскай мовах разышліся з часоў сустрэчы палякаў з Сусаніным.
UPD.
Rozbierać się - распранацца Гісторыя ў камэнтах ад
ilnura:)
Ruchać (się) - мець сэксуальныя стасункі. Падказаў
opatryck .
Popukać - пастукаць.
Topić - плавіць. З падачы нейкага ананіма.
Pąk - пупышка, бутон.
Dworek - сядзіба
żywność - ежа, прадукты.
pieczeń - жаркое.
*