Чызкейк малінавы

Jul 18, 2011 20:12

 Выхад: 6 порцый

70 г здробненага бісквіта,
1/3 шклянкі какосавай стружкі,
70 г сметанковага масла, растопленага,
375 г сметанковага сыра,
1/2 шклянкі густых слівак,
1/3 шклянкі цукру,
2 ст. лыжкі кіпячай вады,
2 ч. лыжкі жэлаціну,
300 г маліны.

У рабочай чашы кухоннага камбайна змяшаць бісквіт, какосавую стружку і растопленае сметанковае масла да ўтварэння крошкі. Прыціснуць да дна круглай формы для выпечкі дыяметрам 20 см. Астудзіць, пакуль рыхтуецца начынка.
     З дапамогай электрычнага міксера ўзбіць сметанковы сыр, вяршкі і цукар да атрымання аднароднай масы і пакуль цукар не растворыцца. Змяшаць жэлацін з кіпячай вадой, пакуль жэлацін не растворыцца. Дадаць у сумесь з сметанковага сыру і ўзбіць.
     Аб'яднаць палову маліны з сумессю з сметанковага сыру і выкласці на астуджаную аснову чызкейка. Зверху пасыпаць астатняй малінай. Накрыць харчовай плёнкай і паставіць у лядоўню на 4 гадзіны да застывання начынкі.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



маліна, чызкейк, сыр, жэлацін, бісквіт, какос, вяршкі

Previous post Next post
Up