Выхад: 6 порцый
1 невялікі памяранец,
1 маленькая цыбуліна, сечаная,
1 яблыка, з выдаленым асяродкам і сечанае,
1 шклянка сушанай вішні,
1/3 шклянкі яблычнага воцату,
1/4 шклянкі карычневага цукру,
1 ст. лыжка цёртага вычышчанага свежага імбіра,
2 ч. лыжкі сушанага эстрагону,
1/4 ч. лыжкі солі,
2 ч. лыжкі буйна молатага чорнага перцу,
2 (па 450 г) выразкі свініны.
Разагрэць грыль да ўмеранага жару.
З памяранца нацерці на тарцы 1 ч. лыжку цэдры і выціснуць 1/3 шклянкі соку. У рондалі аб'ёмам 2 літра змяшаць цэдру і сок апельсіна, лук, яблыка, вішні, воцат, цукар і імбір. Давесці да кіпення на вялікім агні. Паменшыць агонь да ўмеранага і варыць 8-10 хвілін, пакуль сумесь крыху не згусне. Пераліць чатні ў соуснік. Выхад: 2 1/3 шклянкі чатні.
Тым часам, у шклянцы змяшаць эстрагон, соль і буйна молаты чорны перац. Абсушыць свініну насуха папяровым ручніком і нацерці сумессю з эстрагону.
Пакласці свініну на гарачую рашотку грылю; накрыць крышкай грыль і гатаваць свініну 18-20 хвілін, перагортваючы перыядычна. Перакласці свініну на апрацоўчую дошку; пакінуць на 10 хвілін для палягчэння нарэзкі.
Падаваць нарэзаную на лустачкі свініну з вішнёвым чатні.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.