Шакаладны тарт з пралінэ з фундука

Jul 20, 2011 19:57

 Выхад: 10 порцый

Для цеста:
140 г сметанковага масла,
100 г залацістага цукру,
225 г мукі,
50 г молатага міндаля,
1 яйка, ўзбітае.
Для начынкі:
85 г бланшыраванага фундука,
50 г залацістага цукру,
200 г цёмнага шакаладу (70% какава),
100 г сметанковага масла,
трохі лікёру "Франжэліка" ці брэндзі,
1 яйка,
3 яечных жаўтка.

Прыгатаваць цеста. Узбіць разам сметанковае масла і цукар, затым дадаць муку і молаты міндаль. Увесці ў сумесь яйка. Калі цеста вельмі мяккае, астудзіць 20 хвілін. Калі не, раскатаць так, каб яно адпавядала глыбокай круглай рыфленай форме для выпечкі флана дыяметрам 23 см, а калі цеста разрываецца, прыціснуць абрыўкі цеста ўнахлест над пустымі прамежкамі, пакідаючы невялікія выступы. Астудзіць на працягу 20 хвілін.
     Разагрэць духоўку да тэмпературы 200 градусаў C. Накрыць аснову тарта пергаментам і насыпаць зверху сухой фасолі або рысу, затым выпякаць на працягу 10 хвілін. Прыбраць фасоль або рыс і зняць пергамент і выпякаць яшчэ 10 хвілін да падрумяньвання.
     Тым часам, абсмажыць фундук ў сухой патэльні да карычневага колеру. Пасыпаць 4 ст. лыжкамі цукру, гатаваць, пакуль арэхі ня карамелізуюцца, затым перакуліць фундук на бляху, засланую пергаментам. Пакінуць астываць, затым буйна здрабніць. На вадзяной лазні расьцепліць шакалад, сметанковае масла і алкаголь разам, затым даць злёгку астыць. На вадзяной лазні ўзбіць яйка, яечныя жаўткі і пазасталы цукар да бледнай пены. Зняць з лазні, злучыць з шакаладнай сумессю.
     Калі аснова тарта спячэцца, выняць з духоўкі і паменшыць жар духоўкі да тэмпературы 160 градусаў C. Пасыпаць большай часткай фундука аснову тарта, затым выліць шакаладную сумесь, прыкласці яе ўніз злёгку. Выпякаць тарт на працягу 15-20 хвілін, пакуль шакалад не ўстыне. Даць астыць, затым падаваць, пасыпаўшы пазасталым фундуком. Тарт можа быць выпечаны напярэдадні за 1 дзень.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



алкаголь, выпечка, фундук, тарт, шакалад

Previous post Next post
Up