Leave a comment

Comments 17

araty November 28 2012, 18:32:10 UTC
Думаю, што тут чалавек усвядоміў неабходнасць ведання роднай мовы. Больш таго - зразумеў, што без мовы ён і не беларус, а не ведама хто. Нажаль такіх мала.Вельмі мала. Мізерна.

Reply

galinaeditor November 28 2012, 19:32:44 UTC
А калі ўлічыць, што адбывалася гэта яшчэ пры Савецкім Саюзе, дык увогуле можна лічыць Юрася Бушлякова адным зь нямногіх.
Ну, а цяпер я б не сказала, што такіх вельмі-вельмі мала - проста яны сустракаюцца нячаста, але ёсьць.

Reply


vidymus November 28 2012, 18:33:38 UTC
Нягледзячы на тое, што ў садок я пайшоў бязь веданьня расейскай (маці працавала, мусілі запрасіць няньку - да сёньня памятаю Лёдзю з Маладэчна) (маці казала, што як даводзілі мяне да садку, я прасіўся: пойдзем далей па дарозе), дык вось, нягледзячы на гэта, я ў школе прасіўся вызваленьня ад мовы. Нічога “гэткага” ў галаве ня было: проста адным урокам меней. Пытаньне паставіў у клясе 4, маці яго зьняла адразу-ж. Вось так і пайшло.. :)

Reply

galinaeditor November 28 2012, 19:54:17 UTC
:) Цікава. У нашай клясе былі дзеці вайскоўцаў, якія былі вызваленыя ад урокаў мовы. Ну і што ім было рабіць гэтыя 45 хвілінаў? Яны сядзелі ціхенька на ўроках з усімі разам і чыталі што-небудзь. А адна вызваленая дзяўчына сама папрасілася вывучаць беларускую літаратуру, толькі з умоваю, каб можна было адказваць па-расейску. Чытала творы па-беларуску, а адказвала па-расейску. Затое цяпер ёй ня сорамна, што жыве ў Беларусі і ня ведае нічога зь бел.літ.
Усяляк бывае :)

Reply


jurgenkom November 28 2012, 19:49:08 UTC
Гэта даволі тыповая сітуацыя ў пачатку 80-х. Я ў тыя часы таксама з задавальненням замест гэтага урока, афіцыйна наведваў кінатэатр разам з яшчэ 2-3 такімі самымі сябрамі. Астатнія нам зайздосцілі. Асэнсаванне таго, што я такі беларус, прыйшло ўжо недзе ў 85-86 годзе.

Reply

galinaeditor November 28 2012, 19:57:02 UTC
Перастройка паўплывала ці штосьці іншае?

Reply

jurgenkom November 28 2012, 20:09:08 UTC
Паўплывала больш дасканалае далучэнне да сваіх каранёў. Бацька ў мяне з падмаскоўных сялян, а маці з прыдняпроўскай шляхты, што пагадзіцеся цікавейше. :D

Reply

galinaeditor November 28 2012, 20:30:08 UTC
Пэўна ж прыемней паходзіць ад шляхты!
А мой нацыяналізм пачаўся з паездак з бацькамі ў Крым. Там, ля мора, мы чулі, што літоўцы гаманілі па-свойму, латышы - па-свойму, украінцы - па-свойму, адны мы гаманілі з маскоўцамі на адной мове. Гэта мяне і зьдзіўляла, бо мы ж беларусы і нават мову сваю маем... Вунь у школе вывучаем - а чаму між сабою не гаворым па-свойску? Мама расказвала ў адказ, як яе на працы прымушалі размаўляць на мове маскоўцаў, высьмейвалі кожнае беларускае слова.

Reply


veragodna November 29 2012, 17:05:41 UTC
Думаю, пачыналася ўсё з юнацкага пратэсту.

Reply

galinaeditor November 29 2012, 17:31:05 UTC
Я таксама мяркую, што пратэст быў далёка не апошнім чыньнікам.

Reply

veragodna November 29 2012, 18:16:58 UTC
Ёсць у мяне знаёмы. Бацька яго - алкаш несусветны. Гэты хлопец настолькі ўразіўся "прыкладам", што ў сваё трыццаць з хвастом не ўжывае нічога, акрамя піва. Ды і тое нячаста.

Reply

galinaeditor November 29 2012, 19:42:31 UTC
Па-мойму, падлетку настроіцца супраць п'янства нашмат лягічней і натуральней, чымсьці настроіцца супраць русіфікацыі. Бо п'янства нясе ў сям'ю гора, а русіфікацыя? Тут мусяць ісьці нашмат глыбейшыя і складанейшыя працэсы, чым просты пратэст.

Reply


(The comment has been removed)

galinaeditor January 14 2013, 08:50:02 UTC
:)
Ведама ж, трэба працаваць у розных абсягах - каму што больш падабаецца.

Reply


Leave a comment

Up