Leave a comment

veragodna November 29 2012, 17:05:41 UTC
Думаю, пачыналася ўсё з юнацкага пратэсту.

Reply

galinaeditor November 29 2012, 17:31:05 UTC
Я таксама мяркую, што пратэст быў далёка не апошнім чыньнікам.

Reply

veragodna November 29 2012, 18:16:58 UTC
Ёсць у мяне знаёмы. Бацька яго - алкаш несусветны. Гэты хлопец настолькі ўразіўся "прыкладам", што ў сваё трыццаць з хвастом не ўжывае нічога, акрамя піва. Ды і тое нячаста.

Reply

galinaeditor November 29 2012, 19:42:31 UTC
Па-мойму, падлетку настроіцца супраць п'янства нашмат лягічней і натуральней, чымсьці настроіцца супраць русіфікацыі. Бо п'янства нясе ў сям'ю гора, а русіфікацыя? Тут мусяць ісьці нашмат глыбейшыя і складанейшыя працэсы, чым просты пратэст.

Reply

veragodna November 29 2012, 20:20:32 UTC
Згодна, але нельга не ўлічваць генетыку. З ёй змагацца яшчэ складаней.

Reply

galinaeditor November 30 2012, 04:23:42 UTC
Маеце на ўвазе генэтычную схільнасьць Бушлякова да пратэсту ці генэтычную схільнасьць да беларушчыны?
Мне цікава вашае меркаваньне, бо вы ж педагог.

Reply

veragodna November 30 2012, 06:28:13 UTC
:) Не, я пра свайго знаёмага.

Reply

galinaeditor November 30 2012, 15:01:34 UTC
Калі пра знаёмага, дык яму змагацца з генэтыкай не даводзіцца, бо ён не ўжывае моцных напояў. І правільна робіць, бо варта яму некалькі разоў паспытаць гэтага "шчасьця", як давядзецца змагацца. Я некалісь чытала пра гэта. Дзеці алькашоў і п'янеюць хутчэй за астатніх, і сьпіваюцца нашмат хутчэй. Ім шмат ня трэба.

Reply


Leave a comment

Up