Беларуская мова: гісторыя здрады. Які лёс чакае беларускую мову ў ХХІ стагодзі?

Sep 26, 2019 13:31

image Click to view


   →   Мова як зброя / Загадкі беларускай гісторыі



Знойдзены лісты працоўных пра «гвалтоўную» беларусізацыю 1990-х .

Лісты працоўных пра беларускую мову ў Вярхоўны Савет знайшла ў архіве доктар гісторыі Алена Маркава. Пра што ў іх напісана, яна распавядае ў ток-шоу «Intermarium».

Алена Маркава выкладае ў Карлавым універсітэце (Прага, Чэхія). Паводле яе, гвалтоўная беларусізацыя 1990-х - гэта міф, створаны сённяшнімі ўладамі Беларусі. Перш чым 26 студзеня 1990 года прыняць закон аб тым, што беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай, урад апублікаваў законапраект. У Вярхоўны Савет сталі паступаць лісты.

«Я працую ў архівах, і калі я раскрывала гэтыя папкі запыленыя, там была вялікая колькасць лістоў, якія дасылалі звычайныя людзі, - узгадвае Алена Маркава. - І я, канешне ж думала, што там будзе: «Прекратите это безобразие!». Нічога падобнага! Больш за 90 % лістоў былі «за»! Там былі аргументы, што так, вяртаецца гістарычная справядлівасць. Што так, будзе цяжка, але мы гатовыя. Былі і лісты на расейскай мове ў падтрымку беларускай. Прычым часта - нашмат больш красамоўныя і пераканаўчыя. Пісалі нават людзі з Масквы. Гэта была масавая падтрымка!».

Канешне, былі і тыя, хто выступаў супраць. Філолаг, педагог, перакладчык Лявон Баршчэўскі ў 1993 годзе быў намеснікам міністрам адукацыі. Паводле яго, у Менску за год на беларусізацыю ў школах бацькі напісалі восем скаргаў. «Гэтых дзяцей уладавалі ў расейскія школы, ніякіх праблем не было. Гаварыць пра масавы пратэст абсалютна не выпадае», - гаворыць ён.



Фрагмент ліста ў Вярхоўны Савет. 1992 год. Кадр з ток-шоу «Intermarium»

Пра беларускую мову ўдзельнікі ток-шоу «Intermarium» дыскутавалі напярэдадні перапісу насельніцтва, які пройдзе сёлета з 4 па 30 кастрычніка. Беларусам зададуць пытанне ў тым ліку і пра родную мову. У межах папярэдняга перапісу ў 2009 годзе яе назвалі роднай 53,2 % грамадзян. У 1999-м такіх людзей было значна болей: 73,5 %.

На цікавы факт звярнуў увагу яшчэ адзін удзельнік ток-шоу - Віктар Майсеянка, доктар філалогіі, прафесар Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Івана Франка. Вобласці, дзе расейскую мову назвалі роднаю больш за 50 % насельніцтва, не трапілі пад расейскую акупацыю. «Мова стала шчытом», - падсумаваў ён.

Чаму выкладчыкам расейскай мовы плацілі болей т як яна закралася ў беларускія слоўнікі, глядзіце ў ток-шоу «Intermarium» «Беларуская мова : гісторыя здрады» (відэа вышэй).

Ці выжыве беларуская мова, якую знішчалі цягам амаль усёй яе гісторыі, у ХХІ ст.?

Моўная дыскрымінацыя беларусаў мае працяглую гісторыю, якая вымяраецца стагоддзямі. Першыя ўсходнеславянскія дыялектныя рысы, якія стануць асновай беларускай мовы, пачынаюць фармавацца з канца ХІ ст. У пачатку ХІІІ ст. у пісьмовых помніках ужо адрозніваюцца тры ўсходнеславянскія мовы, кожная са сваімі асаблівасцямі - беларуская, украінская і расейская. Гэтае раздзяленне трох моваў стала сведчаннем этнічнай самасвядомасці і стварэння беларускага народа. То бок, беларускай мове - 1000 год.

«Залаты век» нашай культуры і мовы - XIV-XVI ст. - быў настолькі даўно, што падаецца нерэальным, міфічным, прыдуманым, а мара мець «пачэсны пасад між народамі» - нездзяйсняльнаю. Беларуская была афіцыйнаю мовай Канцылярыі Вялікага княства Літоўскага! На ёй размаўляла ўся ўлада - ад палітычнай і рэлігійнай да фінансавай і культурнай. Пісаліся дзяржаўныя дакументы і Статуты ВКЛ. На ёй вялі афіцыйнае і прыватнае ліставанне, судовую практыку, заключалі гандлёвыя пагадненні.

Але куды ўсё гэта знікла? Чаму нашыя суседзі, не ў лепшых за нашыя варунках настваралі за ўсе гэтыя стагоддзі, сотні, тысячы прыкладаў таго, што іх мова жыла, жыве і квітнее? А мы цешымся з адзінага верша міфічнага Паўлюка Багрыма, шукаем патаемнага сэнсу ў «Мужыцкай праўдзе» і перадаем з пакалення ў пакаленне, як мантру, багушэвічава:«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі».

А можа гэта была нейкая іншая беларуская мова? Можа ўсё, што мы маем сёння, - гэта спадчына выключна ХХ ст?: Багдановіч, Купала, Колас, Геніюш, Барадулін, Някляеў? Можа няма нічога дрэннага, каб сказаць сабе: так, мы нацыя, якая паўстала дзякуючы падзеям ХХ ст. Не важна, кім мы былі раней, кім лічылі сябе нашыя продкі, важна, што сёння ёсць Беларусь і мы грамадзяне менавіта гэтай краіны?

Але чаму беларускую мову кожная новая ўлада спрабуе забараніць і выдзерці са штодзённага ўжытку? І царская Расея ў ХІХ ст., забараняючы друкаваць любую літаратуру па-беларуску. І міжваенная Польшча, зачыняючы ў Заходняй Беларусі беларускія школы. І Савецкі Саюз, знішчаючы ў 1930-гады 90% беларускай інтэлігенцыі. Пытанне беларускай мовы для тых, хто прыходзіў кіраваць беларускімі землямі, заўсёды мела вялікае значэнне.

Крыніца   →   Беларуская мова: гісторыя здрады .

Які лёс чакае беларускую мову ў ХХІ ст.? Пра гэта ў ток-шоу «Intermarium» з Паўлам Мажэйкам дыскутуюць:

Алена Маркава, доктар гісторыі, выкладчыца Карлавага ўніверсітэту (Прага, Чэхія)
    Лявон Баршчэўскі, філолаг, педагог, перакладчык (Менск)
    Сяргей Запрудскі, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту (Менск)
    Віктар Майсеянка, доктар філалогіі, прафесар Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Івана Франка (Украіна) .

.

image Click to view


   →   Беларуская мова: гісторыя здрады

Па тэме:

Уводзіны ў беларусазнаўства: Мы, літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй
Как беларусам относиться к истории своих предков?
Акупацыйная палітыка расейцамі на беларускай тэрыторыі
Беларусь: паглыбленне ў бездань
Русіфікацыя Беларусі
Усялякая беларускасць гэта чужое, фальш, не натхняе і не мае будучыні
У Польшчы беларускую мову называюць літоўскай
Беларуская мова / Biełaruskaja mova

Аўтар-укладальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Гісторыя Беларусі   Беларуская мова

Беларуская мова, История Беларуси

Previous post Next post
Up