Лічыльная (?) форма?

Mar 05, 2013 16:04

"Счётная фо́рма" - у маскоўскай мове спецыяльная форма множнага ліку назоўнікаў, якая ўжываецца з лікавымі абазначэннямі колькасці чаго-небудзь. Напрыклад: восемь бит, двести пятьдесят шесть байт, пять килограмм (або килограммов). Але: количество байтов, избавиться от лишних килограммов (з "Вікіпедыі").

Задаю пытанне. Паводле апошняга Слоўніка беларускай мовы, такая форма ёсць і ў беларускай мове, напрыклад:

байт байта, -йце, -йтаў; (пры падліку) байт // Слоўнік беларускай мовы

Я ніколі ні ў я́кіх граматыках не сустракаў упамінанняў аб такой форме і нават не ведаю, як яна называецца правільна па-беларуску. Яна наогул ёсць? Ці гэта Слоўнік беларускай мовы ўводзіць яе партызанскім спосабам?
Previous post Next post
Up