Перапіс 1897. Мінская губернія

Mar 05, 2013 21:46

У матэр'ялах перапісу 1897 г. пададзеныя лічбы па моўнай сітуацыі. Падумалася, што чытачам суполкі можа быць цікава, таму вешаю вось пару таблічак. Умоўнасцяў у такіх пытаннях заўжды нямала, але тут, здаецца, падыходзілі досыць сур'ёзна (прынамсі мову з канфесіяй не блыталі - у іншых табліцах бачна, што каля 2/3 каталікоў губерніі запісаныя з беларускай мовай).





Розніца паміж лічбамі па гарадах і па мяшчанах дзівіць не мусіць - і таму, што ў гарадах не адны мяшчане, і тым болей таму, што апроч гарадоў ёсць мястэчкі. Гарады таксама бываюць розныя. Напрыклад, у Мінску ці Бабруйску вялікарускамоўнае насельніцтва (асабліва мужчынскае - войска?) значна пераважае над беларускамоўным, а ў драбнейшых Слуцку і Навагрудку беларуская саступае толькі ідышу.

Карацей, проста цікава ведаць :)
Previous post Next post
Up