Лічыльная (?) форма?

Mar 05, 2013 16:04

"Счётная фо́рма" - у маскоўскай мове спецыяльная форма множнага ліку назоўнікаў, якая ўжываецца з лікавымі абазначэннямі колькасці чаго-небудзь. Напрыклад: восемь бит, двести пятьдесят шесть байт, пять килограмм (або килограммов). Але: количество байтов, избавиться от лишних килограммов (з "Вікіпедыі ( Read more... )

Leave a comment

Comments 6

smatrycenka March 5 2013, 13:34:24 UTC
Мо ў нас: акно - вокны - тры акны?

Reply

filskeit March 5 2013, 14:38:11 UTC
Не, гэта формы парнага ліку/паўкальнага ліку. Гэта не тое.

Reply


vital_stan March 5 2013, 13:40:06 UTC
Я з граматык таксама такога не помню.

У сваю чаргу ў СБМ пэўны беспарадак у дачыненні да слоў, вытворных ад таго ж "грам":

грам грама, -ме, -маў
дэкаграм -ма, -ме, -маў; (пры падліку) -грам
дэцыграм -ма, -ме, -маў; (пры падліку) -грам
кілаграм -ма, -ме, -маў; (пры падліку) -грам і -грамаў
гектаграм -ма, -ме, -маў
міліграм -ма, -ме, -маў; (пры падліку) -м
сантыграм -ма, -ме, -маў

Reply


kdrt March 5 2013, 13:42:52 UTC
Абы-што гэты слоўнік.
Там і "макароны" ў множным ліку, і "садавіна" з націскам на І, і яшчэ немаведама што, таму верыць яму нельга.

Reply

(The comment has been removed)

kdrt March 13 2013, 10:29:01 UTC
Як ніжэй ужо напісалі, множнага ліку няма (не было дагэтуль прынамсі :), а само слова жаночага роду. Зварыць макарону, смачная макарона.

Reply


anonymous March 9 2013, 10:58:50 UTC
макарона у бел мове гэта яна, адз л. Якая смачная макарона. Звары мне макарону

Reply


Leave a comment

Up