Вырашыла я з'ездзіць у горад з дзецьмі.

Jun 13, 2013 22:40

Тааак. Матулі, у якіх двое дзяцей прычым да 5 год. Давайце ка дзяліцеся вопытам і расказвайце, як у Вас ( Read more... )

Адпачынак з дзецьмі, Дзеці

Leave a comment

Comments 22

ludmilka_lm June 13 2013, 19:59:05 UTC
ой, параіць не параю, што рабіць. але з гэтым пастом дзень выдатна завяршаецца. такая проза жыцця, прычым з самаіроніяй - сіл табе і вынаходлівасці.

Reply

bazart_by June 13 2013, 20:06:16 UTC
Дзякуй. Я нармуль. Зразумела, што рэсурсу малавата, бо перыядычна злавалася на іх, калі яны разбягадліся ці драліся. Але радуюся, што цяпер проста магу сказаць: Я злуюся, у мяне няма сіл. І тут жа і мне лягчэй і яны нібыта заціхаюць.

Reply


prishizojka June 13 2013, 20:01:27 UTC
Ну вось, напрклад, сёння мы ездзілі з нашага Бельскага у Бейкері - даадзначаць ДР ( ... )

Reply

bazart_by June 13 2013, 20:09:55 UTC
АААА! Пра кніжкі круцяяяк! З Нікай праўда пакуль так ня пройдзе, але перыядычна буду спрабаваць).
У мяне таксама "голад". Бо Муж на працы, няня зышла, да новай прызвычайваемся. Таму разумею, што альбо дома сядзець, альбо на пляцошку (я там станаўлюся сацыяпатам), альбо давай - наперад мама)).
Добра ты напісала - альбо адказваю, альбо ржу. Я таксама перыядычна ржу, ці завісаю)).
А спаць я цяпер часта з імі сплю днём, бо ўначы час МОЙ)), дык я потым днём адсыпаюся).

Reply


nadzeyka_z June 13 2013, 20:18:57 UTC
з транспартам не ведаю, бо з машынай - яно Ўсё.
у парках-пляцоўках (там дзе бяспечна ў плане машын), акрэсліваеш куды ідзем і навошта. Галоўнае - мэта:) Знайсці сяброўку, знайсці марожанае, сыходзім тады та, бо трэба напрыклад тату забраць з працы і тп. А так да, адчуванне разбягаючыхся прусакоў:) Ісці мэтанакіравна даўным-даўно некалькі разоў дапамагала вяроўка - гуляліся ў цягнічка)))))

Reply

bazart_by June 13 2013, 21:18:57 UTC
О! Дзякуй за ідэю гульні ў цягнічок!)
Мабыць так, галоўнае гэта мэта. Сёння было вельмі размазана, таму і я гублялася і дзеці разбягаліся. А клаі будзе мэта, то як мінімум я буду ведаць дзе я і што).

Reply


niabesnaja June 13 2013, 20:41:35 UTC
Дазвольце далучыцца да тэмы, бо таксама закранае. У нас Цімафей (6), Дамінічка (4) і Францішка (0,9). (Мы з вамі адну групку садка ходзім) У нас звычайна шматэтапная падрыхтоўка: прагаворваем увесь шлях (куды, дзе, як, што можна, што не і г.д.); падчас язды-хаджэння розныя гульні-заданні-гісторыі; абяцанкі за добрыя паводзіны; і ў загашніку пару размалёвак/пазлаў. Гульні-заданні асабліва старэйшы любіць: палічыць слупы, абняць 10 дрэваў, прынесці 5 каменьчыкаў, панюхаць розныя кветкі і г.д. па мясцовасці.

Reply

bazart_by June 13 2013, 21:22:51 UTC
Вітаю! Вашай Дамінічцы вельмі радая Міласлава. Часта казала, што ў яе ў садочку таксама ёсць Дамінічка, як і яе сястрычка).
Прапаную, калі Вам зручна, перайсці на ты.
Ідэі цудоўныя! Па-першае сама ня раз правярала, як дзейнічае тое, што дзяцей папярэджваеш. З далёкімі паездкамі варта таксама прагаворваць. У магазіне сёння атрымалася - калі заходзілі, я сказала: мы купляем боцікі і зыходзім, у нас у плянах толькі боцікі. І дзеці нармалёва сышлі адразу пасля пакупкі. Так што агулам таксама варта прадумваць і казаць.
А вось заданні гэта проста цуд! За гэта асобны дзякуй. Заўтра буду выкарыстоўваць).

Reply

niabesnaja June 13 2013, 21:43:33 UTC
На "ты" - зручна. :)) Дарэчы, пакуль мы яшчэ жывем у цэнтры, можаш на гадзінку-другую Мілу ў нас пакідаць, з Дамінікай пабавяцца, пакуль мама крамы аббяжыць. Ніка можа яшчэ не захоча заставацца...

Reply

bazart_by June 13 2013, 22:04:30 UTC
Ого, то бок да тваіх трох яшчэ Мілку?)
Дык а можа на гарбатку як-небудзь? Паклуь можна да нас у рысе горада), потым да нас на вёску)). Альбо мы з задавальненнем завіталі б.

Reply


julker June 14 2013, 02:55:20 UTC
Ну я нават ня ведаю што сказаць. У Вацака з Радкаю розьніца большая, але Вацак і Ружана маюць толькі год розьніцы. І яна ў нас бывала так часта, што мне падавалася што дзяцей у мяне менавіта двое а не паўтары :) Дык яны неяк слухаліся. Размаўлялі па чарзе, ішлі за рукі. Як у мяне апрэча плецака была шчэ адная торба, то трымаліся Я-Вацак-Ружана. Было цяжка, пакуль Вацак быў зусім маленькі (меньш за два гады) і Ружанка шчэ ня надта вялікая. То яны стамляліся далёка ісьці. Тады брала Вацака на шыю, а Ружанку забаўляла песенкамі ды іншым, каб яна забылася на стому. Але бывала што Вацак на той шыі засынаў, а Ружана зусім стамлялася, тады рабіўся капец маёй сьпіне :( Добра што бывала такое даволі рэдка. А з паводзінамі ну ня памятаю праблемаў... Мо проста забылася? Бо па гасьцёх і розных мерапрыемствах я зь імі часта хадзіла. Алеж я і строгая даволі. Зусім не па сучаснаму :) Сказала ідзем за рукі і туды, значыцца мы ідзем за рукі і туды. Плакаць можна, вырываць руку ці мяняць накірунак нельга. Але такое рабіла з палутарагадовымі. У два ўжо ( ... )

Reply

bazart_by June 14 2013, 08:04:43 UTC
Юля, дзякуй за камент.
Пра строгасць, тут справа не ў сучаснасці, а ў сваіх межах. Я разумею, што вельмі часта з імі выяжджаю далёка, таму і самой хочацца і туды і сюды, таму і на іх разводы вядуся).
Тое, што бліжэй і дзе былі ня раз, ужо адпрацавана.
Пры чым мяне больш разгубіла не разбяганне, яны мяне слухаюцца. Мяне разгубіў стан, калі ўвага разтрайваецца (ад слова тры)). Бо два дзіця і мае думкі: "Куды цяпер, а мо туды яшчэ і г.д.".
Таму для мяне самае важнае гэта плян. Сёння буду трэнеравацца).

Юль, а мо распавядзі троху пра адносіны паміж дзецьмі? Мо тут справа ў розніцы і больш старэйшае жзіцё не чапае зусім малое, але ў нас пакуль лажа поўная. Яны вельмі часта сварацца, Мілка ні халеры не дае сваё, але ўсё бярэ Нікіна. Вось тут я разгубілася.

Reply

julker June 16 2013, 19:21:23 UTC
Увагу толькі трэніраваць :) Гэтага далей трэба будзе болей. Асабліва як яны пачнуць хатняе рабіць :)))
Я пісала на дзетках пра адносіны паміж маімі дзецьмі. Ну дакладней як гэта на мой погляд варта руліць. Але яно не задумана каб працавала з пагодкамі. Таму нажаль абсалютова не магу нічым дапамагчы. Магу толькі напужаць сваім ну вельмі адмоўным досьведам адносінаў з сястрою пагодкаю.
Пры розьніцы ў 4-6 год атрымліваецца што старэйшае якраз ва ўзросьце каля яму цікава клапаціцца, і калі яго можна развесьці на "як крута што ты такая дорослая ды самастойная! Німагу як ганаруся табою!". На меньшых гэта не спрацуе. Ім яшчэ ня крута быць дарослымі. Дакладней баць дарослымі ва ўсіх аспектах даросласьці. У тым ліку адказнасьці і клопату пра малодшых.

Reply

lizzytaki June 17 2013, 10:00:35 UTC
як кажуць, падпішуся. так відавочна розніца нават зараз па ўспрыманню малечы 5гадовым дзіцёнкам і амаль трохгадовым. і штосьці рабіць з двума (старэйшым і малодшай) рэальна лёгка, а вось калі Мая ёсць побач, то ўсё - капец :)

Reply


Leave a comment

Up