Вырашыла я з'ездзіць у горад з дзецьмі.

Jun 13, 2013 22:40

Тааак. Матулі, у якіх двое дзяцей прычым да 5 год. Давайце ка дзяліцеся вопытам і расказвайце, як у Вас ( Read more... )

Адпачынак з дзецьмі, Дзеці

Leave a comment

niabesnaja June 13 2013, 20:41:35 UTC
Дазвольце далучыцца да тэмы, бо таксама закранае. У нас Цімафей (6), Дамінічка (4) і Францішка (0,9). (Мы з вамі адну групку садка ходзім) У нас звычайна шматэтапная падрыхтоўка: прагаворваем увесь шлях (куды, дзе, як, што можна, што не і г.д.); падчас язды-хаджэння розныя гульні-заданні-гісторыі; абяцанкі за добрыя паводзіны; і ў загашніку пару размалёвак/пазлаў. Гульні-заданні асабліва старэйшы любіць: палічыць слупы, абняць 10 дрэваў, прынесці 5 каменьчыкаў, панюхаць розныя кветкі і г.д. па мясцовасці.

Reply

bazart_by June 13 2013, 21:22:51 UTC
Вітаю! Вашай Дамінічцы вельмі радая Міласлава. Часта казала, што ў яе ў садочку таксама ёсць Дамінічка, як і яе сястрычка).
Прапаную, калі Вам зручна, перайсці на ты.
Ідэі цудоўныя! Па-першае сама ня раз правярала, як дзейнічае тое, што дзяцей папярэджваеш. З далёкімі паездкамі варта таксама прагаворваць. У магазіне сёння атрымалася - калі заходзілі, я сказала: мы купляем боцікі і зыходзім, у нас у плянах толькі боцікі. І дзеці нармалёва сышлі адразу пасля пакупкі. Так што агулам таксама варта прадумваць і казаць.
А вось заданні гэта проста цуд! За гэта асобны дзякуй. Заўтра буду выкарыстоўваць).

Reply

niabesnaja June 13 2013, 21:43:33 UTC
На "ты" - зручна. :)) Дарэчы, пакуль мы яшчэ жывем у цэнтры, можаш на гадзінку-другую Мілу ў нас пакідаць, з Дамінікай пабавяцца, пакуль мама крамы аббяжыць. Ніка можа яшчэ не захоча заставацца...

Reply

bazart_by June 13 2013, 22:04:30 UTC
Ого, то бок да тваіх трох яшчэ Мілку?)
Дык а можа на гарбатку як-небудзь? Паклуь можна да нас у рысе горада), потым да нас на вёску)). Альбо мы з задавальненнем завіталі б.

Reply

niabesnaja June 13 2013, 22:55:02 UTC
Хто "плаваў", той зразумее: дзе трое, там і чацвёра... Давай, можна і так, і гэтак. Як пяецца ў адной нашай песні "Больш за ўсё на свеце мы любім хадзіць у госці" і прымаць гасцей таксама. Можна на наступным тыдні, каб далёка не адкладаць, а то лета, усё можа адбыцца ))Заўтра пагутару з мужам і паведамлю, калі нам зручна. )

Reply

bazart_by June 14 2013, 07:55:16 UTC
Наконт колькасці згодна.)) Часам мне здаецца, што чым іх больш, тым ім цікавей).
Наконт наступнага тыдня, я ў панядзелак і сераду занятая. А астатнія дні нармальна, аптымальнеей мабыць пасля дзённага сну, мо а 17?

Reply

niabesnaja June 14 2013, 21:33:22 UTC
Папярэдне давай на чацвер. Мы жывем на вул. Чырвоназоркавая 3-19. Можна ў нас павячэраць і пайсці гуляць. Ці якія будуць прапановы?

Reply


Leave a comment

Up