Вырашыла я з'ездзіць у горад з дзецьмі.

Jun 13, 2013 22:40

Тааак. Матулі, у якіх двое дзяцей прычым да 5 год. Давайце ка дзяліцеся вопытам і расказвайце, як у Вас ( Read more... )

Адпачынак з дзецьмі, Дзеці

Leave a comment

julker June 14 2013, 02:55:20 UTC
Ну я нават ня ведаю што сказаць. У Вацака з Радкаю розьніца большая, але Вацак і Ружана маюць толькі год розьніцы. І яна ў нас бывала так часта, што мне падавалася што дзяцей у мяне менавіта двое а не паўтары :) Дык яны неяк слухаліся. Размаўлялі па чарзе, ішлі за рукі. Як у мяне апрэча плецака была шчэ адная торба, то трымаліся Я-Вацак-Ружана. Было цяжка, пакуль Вацак быў зусім маленькі (меньш за два гады) і Ружанка шчэ ня надта вялікая. То яны стамляліся далёка ісьці. Тады брала Вацака на шыю, а Ружанку забаўляла песенкамі ды іншым, каб яна забылася на стому. Але бывала што Вацак на той шыі засынаў, а Ружана зусім стамлялася, тады рабіўся капец маёй сьпіне :( Добра што бывала такое даволі рэдка. А з паводзінамі ну ня памятаю праблемаў... Мо проста забылася? Бо па гасьцёх і розных мерапрыемствах я зь імі часта хадзіла. Алеж я і строгая даволі. Зусім не па сучаснаму :) Сказала ідзем за рукі і туды, значыцца мы ідзем за рукі і туды. Плакаць можна, вырываць руку ці мяняць накірунак нельга. Але такое рабіла з палутарагадовымі. У два ўжо было непатрэбна, бо ведалі што са мною спрачацца ці ваяваць безсэнсоўна.
А Вацак і Рада, гэта зуім быў беспраблемны варыянт. Ён за ёй сачыў і запытвалася ўсе "чаму" яна збольшага ў яго, а не ў мяне. І толькі як Вацак ня ведаў адказу, яны пыталіся ў мяне.

Reply

bazart_by June 14 2013, 08:04:43 UTC
Юля, дзякуй за камент.
Пра строгасць, тут справа не ў сучаснасці, а ў сваіх межах. Я разумею, што вельмі часта з імі выяжджаю далёка, таму і самой хочацца і туды і сюды, таму і на іх разводы вядуся).
Тое, што бліжэй і дзе былі ня раз, ужо адпрацавана.
Пры чым мяне больш разгубіла не разбяганне, яны мяне слухаюцца. Мяне разгубіў стан, калі ўвага разтрайваецца (ад слова тры)). Бо два дзіця і мае думкі: "Куды цяпер, а мо туды яшчэ і г.д.".
Таму для мяне самае важнае гэта плян. Сёння буду трэнеравацца).

Юль, а мо распавядзі троху пра адносіны паміж дзецьмі? Мо тут справа ў розніцы і больш старэйшае жзіцё не чапае зусім малое, але ў нас пакуль лажа поўная. Яны вельмі часта сварацца, Мілка ні халеры не дае сваё, але ўсё бярэ Нікіна. Вось тут я разгубілася.

Reply

julker June 16 2013, 19:21:23 UTC
Увагу толькі трэніраваць :) Гэтага далей трэба будзе болей. Асабліва як яны пачнуць хатняе рабіць :)))
Я пісала на дзетках пра адносіны паміж маімі дзецьмі. Ну дакладней як гэта на мой погляд варта руліць. Але яно не задумана каб працавала з пагодкамі. Таму нажаль абсалютова не магу нічым дапамагчы. Магу толькі напужаць сваім ну вельмі адмоўным досьведам адносінаў з сястрою пагодкаю.
Пры розьніцы ў 4-6 год атрымліваецца што старэйшае якраз ва ўзросьце каля яму цікава клапаціцца, і калі яго можна развесьці на "як крута што ты такая дорослая ды самастойная! Німагу як ганаруся табою!". На меньшых гэта не спрацуе. Ім яшчэ ня крута быць дарослымі. Дакладней баць дарослымі ва ўсіх аспектах даросласьці. У тым ліку адказнасьці і клопату пра малодшых.

Reply

lizzytaki June 17 2013, 10:00:35 UTC
як кажуць, падпішуся. так відавочна розніца нават зараз па ўспрыманню малечы 5гадовым дзіцёнкам і амаль трохгадовым. і штосьці рабіць з двума (старэйшым і малодшай) рэальна лёгка, а вось калі Мая ёсць побач, то ўсё - капец :)

Reply


Leave a comment

Up