Вырашыла я з'ездзіць у горад з дзецьмі.

Jun 13, 2013 22:40

Тааак. Матулі, у якіх двое дзяцей прычым да 5 год. Давайце ка дзяліцеся вопытам і расказвайце, як у Вас ( Read more... )

Адпачынак з дзецьмі, Дзеці

Leave a comment

Comments 22

lizzytaki June 14 2013, 06:51:30 UTC
На транспарце не ездзіла, але на машыне з двума часта ў горад каталася (з трыма пакуль не выбіралася адна:)) я таксама напэўна не па-сучаснаму строгая:) у нас ёсць канкрэтныя правілы і іх трэба выконваць. Ля дарогі нават на тратуары толькі за руку, а калі не магу за руку, то побач. Бывала ў вазочак Маю садзіла, а Міраслава прасіла дапамагаць мне яе каціць. У парках ці далёка ад машын дазваляю бясіцца галоўнае ў маім полі зроку. Заўсёды маю з сабой у торбе - вільготныя сурвэткі, зменную вопратку, санітайзер для рук, вада, перакус. Разлічваю на вылазкі без дарогі гадзіны 3, бо з дарогай гэта будзе больш, важна каб не занадта ператаміліся, бо потым цяжка засынаць. Важна даваць піць улетку часцей, ад недахопу вады хутчэй стамляюцца і пераўзбуджаюцца. Ніякіх разбяганняў у розныя бакі, калі не дазваляю. Калі не слухаюць, то на рукі аднаго, за руку другога і дадому. Хутчэй за ўсё стаміліся(охохонюшкі, уяўляю як я з трыма буду ездзіць :)). Зараней папярэдзіць пра маршрут і абавязковыя дзеянні і што мы купім а што купляць не будзем асабліва ( ... )

Reply

bazart_by June 14 2013, 08:12:03 UTC
Ліза, у мяне хутчэй пытанне, як насыціцца маме)).
Пасля Вольгі Пісарык стала ўсё на свае месцы. Я нарэшце зразумела пра "расщиплённое внимание" і пра тое, які адпачынак патрэбен маме (без дзяцей).
З правіламі ў нас добра. Наконт машын, наконт таго, што купляем, куды ідзем, дзе бясіцца, а дзе пасядзець ціха. Гэта ўсё ёсць.
У мяне ўчора была разгубленнасць, бо для іх эмоцый шмат (неяк яны на пляцоўцы пайшлі гуляць і пайшлі, ці ў гульнявым цэнтры, а тут шмат іншага), і яны гэтыя эмоцыі мне выкладвалі, з пытаннямі, з крыкамі радасці і г.д. А я па-першае сама ў эмоцыях), па другое сама не дакладна ведала куды мы ідзем (вось гэты пункт вазьму на заметку).
Ну і мятро гэта канешне перабор адназначна. Альбо Муж, альбо таксоўка (альбо мо з'явіцца матывацыя здаць на правы)).

Reply

lizzytaki June 14 2013, 19:45:39 UTC
Маеш на увазе насыцицца маме вылазками з двума дзецьми?:) гыгы. Ци ты проста пра вопыт пытала як з найменшыми праблемами вылазки гэтыя рабиць? Бо я на другое адказвала:)

Reply

bazart_by June 16 2013, 13:11:29 UTC
Гэта я ўчапілася за твой сказ - насыціць дзяцей перад вылазкай. І падумала, што мне не перашкодзіла б самой спачатку насыціцца)).
А за падказкі дзякуй).

Reply


Leave a comment

Up