ВАНДРУЙМА (Маршрут №2)

Jun 24, 2012 00:05

Нарэшце падсумоўваю пост па вялікай вандроўке. Калі выяджаць зранку, то за адзін дзень праглядзіце. У мяне пайшло на такі маршрут два выезды, але яны былі ў асноўным ў другой палове дня. Таму... робім выснову, што калі вельмі захацець, то за дзень можна ўсё пабачыць.



1. МАКАШЫ. Радзіма Уладзіміра Жылкі. Аглядаем млын і капліцу. Спасылачка тута


2. ІШКАЛЬДЗЬ. Цудоўнейшы касцёл, самы стары ў Беларусі. Націскаем на спасылку каб прачытаць.


3. ЗАДВЕЯ. Гатычная лядоўня Межаеўскіх. Пачытаць можна ТУТ.


4. ПАЛАНЭЧКА. На заездзе ў мястэчка не прапусціце млын, касцёл ну і вядома сам палац Радзівілаў. Націскаем каб прачытаць.


5. ВОЛЬНА. Цудоўны касцёл з арыгінальнай ваеннай ляпнінай на фасадзе. Прачытаць ТУТ.


6. ЗАВОССЕ. Пахадзіць па мясцінам апетым Адамам Міцкевічам, і калі цікавіцеся фартамі не забудзьце пра дот. Чытаць пра вандроўку можна тут, а пра дот вось тут.


7. ДОТ. Яго можна пабачыць з трасы М1. Глядзім тут.


8. СТАЛОВІЧЫ. Мястэчка з цудоўнымі двума касцёламі, адзін з якіх адзіны на Беларусі касцёл мальтыйскага ордана. Не абмяніце па дарозе іх. Чытайце тут пра вандроўку.


9. ГАРАДЗІШЧА. Касцёл ХVII ст. павінен вас уразіць, не прапусціце на выездзе з мястэчка па леваму боку гарадзішча і могілкі Першай сусветнай. Пра іх прачытаць можна ТУТ.


10. Возера СВІЦЯЗЬ. Як жа вы яго абмінеце калі праяджаеце па мясцінам Адама Міцкевіча. У нашу вандроўку быў дождж, таму фоткі не вельмі ўдалыя атрымаліся. Пачакаем лепшых каб распавесці пра возера :-), а распавесці ёсць што.


11. РАЙЦА. Мястэчка адкуль паходзіць каханая Адама Міцкевіча Марыля Верашчака. Тут вы можаце аглядзець былы маёнтак, слуп і вядома адну з самых прыгожых архітэктурных перлін Беларусі - былы касцёл Варвары з яе таямнічнымі паданнямі. Прачытаць можна ТУТ.


12. ВАРОНЧА. Прыгожы касцёл з трагічнай гісторыяй, мясціны адкуль паходзяць Верашчакі, Чачоты і Булгакі... Спасылачка на пост


13. МІР. Вы стаміліся падчас вандроўкі, і таму Мір у гэтай вандроўцы толькі як перапынак на каву, каб добра адчуваць сябе ў машыне, бо я лічу, Мір заслугоўвае таго, каб быць адным на цэлы дзень у вандроўкцы... Ну хіба крыху даць магчымасці падчас вандроўкі да яго наведаць адно ці два мястэчкі, не болей. І далей на Мінск.

Брэсцкая вобласць, Нясвіжскі раён, Вандроўкі Беларусь, Карэліцкі раён, Вандроўкі, Наваградскі раён, Мінская вобласць, Маршрутызацыя краіны, Гарадзенская вобласць, Баранавіцкі раён

Previous post Next post
Up