Мястэчка Сталовічы Баранавіцкага раёна, з'яўляецца бадай адным з самых старажытных у гэтай мясцовасці. Першыя звесткі датуюцца XIV ст., з ХVI ст. атрыала статус мястэчка і належыць Радзвілам. Якія ў 1602 годзе заснавалі тут камандорыю Мальційкага ордэна. Трэба сказаць, што гэта быў адзіны аплот ордэна на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Спачатку быў пабудаваны драўляны касцёл, затым на яго месцы каменная капліца, а з 1736 года пачалося будаўніцтва сапраўднага касцёлу ў гонар Іаана Хрысціцеля.
Сваімі архітэктурнымі формамі касцёл сапраўды нагадвае храмы Мальційскага ардэна,
Пасля паўстання Каліноўскага, касцёл чакала такая жа доля як і большасць беларускіх касцёлаў, яго перайначылі ў праваслаўны Успенскі сабор. Што адбілася і на выглядзе храма. З яго былі прыбраны некаторыя упрыгожванні спачатку і надбудаваны праваслаўныя купала.
А пасля і яны былі зрэзаны.
У 1772 годзе каля мястэчка Сталовіч адбылася бітва паміж гетманам Рэчы Паспалітай М.Агінскім і рускім войскам на чале Суворава. У ягой перамаглі апошнія. У памяць пра бітву побач з былым касцёлам пастаўлены валун. Пра дату нажаль нічога не знайла, але відавочна, што надпіс была зроблена не так даўно.
Так як касцёлу не было ў мястэку, а значкая частка жыхароў належыла да каталіцкай веры, у 1911 годзе быў пабудаваны новы касцёл Сэрца Іесуса.
На гэты раз касцёл быў пабудаваны ў нэагатычным стылі. Тонкія амаль паветраныя вежы якога яўна разняцца з моцнымі сценамі былога касцёла.
Недзе чытала меркаванне, чаму нэаготыя так была папулярна на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Таму што на тонкія вежы даволі цяжка было б умацаваць цыбуліну праваслаўную, калі б іх зноўку захацелі забраць у католікаў.
Для любіцелей ваеннай гісторыі каля Сталовічаў знаходзяцца і ваенныя дотаў І сусветнай вайны пабудаваныя палякамі ў 1937 годзе...
http://meridian28.com/report/stolovichy.html . Ой не ведалі мае мужчыны, дзе яго шукаць, а тое б яшчэ 2 гадзіны былі згублены ў вандроўцы.