ЗАДЗВЕЯ (Брэсцкая вобласць)

Jun 05, 2012 08:06

Мястэчка Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў нашай вандроўке стала цікава дзякуючы не рэшткам палаца ці маёнтка, а рэшткам лядоўні. Якую вы б ніколі не назвалі лядоўняй калі паглядзець на фатаздымак.



Мястэчка вядома з 1473 года. За свой век гэтымі мясцінамі валодал і Гаштальды, і Радзівілы, і Есманы. У ХVIII ст. маёнтак пачаў належыць Межаеўскім, былому ўдзельніку, напаліонаўскай кампаніі, кавалеру адрэноў "Віртуці Мілітары" і "Ганаровай Легіі". Менавіта ён і пабудавалі тут аднапавярховую сядзібу, простакутную на вялікім цокале. Пазней яшчэ пры сваім жыцці ён дабудаваў сядзібу і надаў ёй выгляд які захаваўся на старых фатаздымках.


фота з сайта http://baranovichi-by.livejournal.com

Яго выява на кані і ўзганароды, захоўваліся ў сядзібе нашчадкамі да ІІ сусветнай вайны. Нажаль сядзіба была пабудавана драўляная, што і сыграла галоўны фактар у тым, што яна не дайшла да нашых дзён. Згарэла ў вайне.


фота з сайта http://baranovichi-by.livejournal.com

А вось гаспадарчыя пабудовы дайшлі да нашых дзён.


Лядоўня, якая была сховішчам усіх прыпасаў, была пабудавана надзейна.


Мела таўшчэзныя сцены каля 65 см і некалькі метраў у глыб.


Зімой, сюды калолі лёд з мясцовай рэчкі Дзвейкі.


Прадукты перакладваліся лёдам, які дзякуючы сценам не таяў нават летам, і захоўваў тут пастаянна тэмпературу каля 4 градусаў.


Вось такая цікавая цагляная лядоўня ў неагатычным стылі была пабудавана побач з драўлянай сядзібай ў стылі класіцызм.


Праз дарогу ад лядоўні захаваўся ад былых гаспадароў - флігель-кухня. Які ў наш час выкарыстоўваўся як стайня.


Вось такая прыгожая, як не фатаграфуй з усіх бакоў лядоўня Межаеўскіх у Задзвеі.


У 1872 годзе спадчына Межаеўскіх пераходзіць да сына Мацея - Леона. Нажаль ён не меў прамых нашчадкаў і ў 1891 уладанні пераходзяць да пляменніцы Марыі, апошняй прадстаўніцы роду, якая выйшла замуж за Ігнація Чачота. Кажуць, што некаторы час тут жыў вядомы паэт-фалькларыст Ян Чачот. Апошнім уладаром маёнтку быў Леон Рэгульскі, якому яно дасталося таксама праз пасаг.

Гаштальд, Брэсцкая вобласць, Вандроўкі Беларусь, Вандроўкі, Радзівіл, Баранавіцкі раён, Межаеўскі, Есман

Previous post Next post
Up