Вось села ўжо пісаць падсумоўваючы пост пра новы маршрут вакол Баранавіч і зразумела, што не распавяла пра яшчэ адно месца, куды мы патрапілі выпадкова.
Макашы, мястэчка Нясвіжскага раёна, знаходзіцца на рацэ Уша. Сюды мы патрапілі выпадкова, бо я хацела паглядзець капліцу ў мястэчку Прасці Нясвіжскага раёна,
але так як я арыентавалася на фота на сайце globus.tut.by, то не адразу зразумела, што амаль адрастаўраваную царкву, якую мы праехалі якраз такі і планавалі зафоткаць. Таму, Прасці засталося не даследванай. Далей шлях ляжаў на Ішкальдзь і на нашым шляху паўстала мястэчка Макашы са сваім цудоўным касцёлам і млынам.
На пад'ездзе да вёскі знаходзіцца млын. Назваць яго адноўлыным язык не паварочваецца. Бо былы быў драўляны, а гэты вялікі, багаты каменны :-). Ад старога засталося толькі механізм.
фота globus.tut.by
Не зразумела, што будзе ў далейшым тут, але мясціны цудоўныя, дарэчы на пагорку было бачна будавалі малые хацінкі. Магчыма будзе агратурыстычны арыентаваны цэнтр. А пакуль, млын пабудаваны...
... тэрыторыя упрыгожана цудоўнымі мосцікамі, ...
... нават лебядзі плаваюць.
У цэнтры мястэчка знаходзіцца капліца.
За аснову была ўзята малая капліца канца ХІХ ст., якая нічога сабой не ўяўляла.
фота globus.tut.by
1 лістапада была новая капліца ўрачыста асвечана як капліца Маці Божай Каралевы Усіх Святых. Мне спадабалася.
Вось такое некачанае адкрыццё мы зрабілі для сябе ў гэтай вандроўке. Скажу шчыра, такіх адкрыццяў з добрымі эмоцыямі вельмі мала, калі глядзіш на тое як рэстаўруюць, асабліва жудасць калі рэстаўруе праваслаўная царква.
Дарэчы ў Макашах нарадзіўся
паэт Уладзімір Жылка.
Добрых выходных усім. Спадзяюся павандруем.