Гэты пост магчыма будзе цікавы тым, хто цікавіцца ваеннымі збудаваннямі - дотамі, якія захаваліся да нашых дзён. У маёй сям'е імі цікавяцца мужчыны. Менавіта яны, калі бачаць дот, патрабуюць рэзкага спынення і тэрміновага абследвання наваколля. Колькі спрэчак было наконт таго ці трэба гэта, але.. яны бяруць верх.
І так, першая чарада дотаў, якія ляжалі на нашым шляху размяшчаюцца непадалёк ад Баранавіч на трасе М1. Немецкія ДОТы Першай сусветнай вайны.
Пабачыце гэта забудову. СПЫНЯЙЦЕСЯ.
Мясцовыя ўлады разбілі тут парк у гадавіну сканчэння Першай сусветнай вайны.
Першы дот знаходзіцца побач з помнікам,
наступныя два далей ў лесе.
Але самы вялікі дот, які мы бачылі ў гэтую паездку быў дот каля Завосся.
Маех мужчын ён вельмі ўразіў.
І ўжо на самым канцы нашай вандроўкі мы заехалі ў ДОТ каля Дзяржынска (калі едзіце з боку Брэста ён па правую руку ад вас). Праблема гэтага дота ў тым, што проста так да яго не патрапіш, толькі праз Дзяржынск. ДОТ №16 Мінскага ўкрэпраёна.
Якраз тут праходзіла мяжа, якая падзяляла да 1939 года Беларусь на две часткі. Доты будаваліся больскім бокам як абарончыя ўзмацаванні і вядома выкарыстоўваліся ва ўсе войны якія прайшлі па нашай тэрыторы. Але думаю, вы і так гэта ўсе ведалі :-).