ВАРОНЧА (Гарадзенская вобласць)

Jun 22, 2012 07:00

Цудоўнае мястэчка з цяжкай гісторыяй Варонча, Карэліцкага раёна, выдома ў гісторыі з XVII ст. Несялоўскія, Кабыеўскія, Мерзаеўскія, Любаньскія валодалі мястэчкам у розныя часы. Асабліва трагічную гісторыю мелі апошнія ўладары Варончы.



Любаньскія валодалі мястэчкам да 1939 года. Падчас Другой сусветнай яны вярнуліся на радзіму, але толькі як уладары маёнтка каб упраўляць ім.


Ноччу 30 чэрвеня 1943 года партызаны падпалілі маёнтак, дзе знаходзіліся апошнія уладары Варончы. Таго хто спрабаваў выскачыць з дому растрэльвалі, нешкадавалі нават дзяцей, якія там знаходзіліся. Падраніцу, ад маёнтка нічога не захавалася. Мясцовыя жыхары уначы таемна захавалі рэшткі апошніх Любаньскіх у братэрскай магіле, бо партызаны забаранілі хаваць іх.

Ад былога буйнога маёнтка завахаўся толькі касцёл Святой Ганны ды бровар. Касцёл быў пабудаваны ў 1773 годзе ў познекласічным барочным стылі і ўражвае сваёй шырынёй і велічнасцю. Менавіта тут хрысціліся Ян Чачот і Марыля Верашчака (каханая Адама Міцкевіча). Тут Марыля абралася шлюбам і са сваім мужам Ваўжынцам Путкамерам.


Падчас вайны разам з сябдзібай Любаньскіх партызаны падпалілі і касцёл, а ў савецкія часы ён быў узарваны часткова.

З Навагруцкіх мясцін паходзіць і вядомы беларускі
, яго продкі пахаваны каля касцёльных муроў.


Застаецца сказаць, што подых новага жыцця дало мястэчку рэстаўрацыя касцёла Святой Ганны ў 1995 годзе.


Калі вяртацца з Варончы ў Мінск, вы абавязкова праедзіце праз Мір. Менавіта з гэтай дарогі адкрываецца цудоўны краявід на адноўлены замак.


Мір, гэта месца куды заўсёды хочацца заехаць нават калі і проста адпачыцьі з дарогі ды выпіць кубачак кавы.

Вандроўкі Беларусь, Карэліцкі раён, Вандроўкі, Несялоўскі, Мерзаеўскі, Верашчака, Кабыеўскі, Гарадзенская вобласць, Любаньскі

Previous post Next post
Up