Мамка чалавек ня сільна абазнаны ў сацыяльных сетках (і дзякуй Богу) кажа: "Ну, што, колькі чалавек табе сёння лізнулі?" - "Мама, што??" - "Ну, фоткі твае ці вершы новыя... Вы ж звычайна паміж сабой улік нейкі вядзеце: колькі хто каго лізнуў..." - Баця: "Не лізнуў, а лайкнуў!" - Мама: "Ай, якая розьніца..." :))
Іду сабе па горадзе, бачу - мамка мая стаіць - у чырвоным палітончыку са скураным заплечнічкам, у каптурыку-шаліку, што сама зьвязала па апошніх тэндэнцыях... мамка мая мамка...))
Учора быў Дзень народзінаў выключнага беларускага паэта Уладзіміра Жылкі. З гэтай нагоды маё - ужо вядомае некаторым - эсэ пра яго ў "Новым часе" (Літаратурнай Беларусі): Vivere memento! (памятай пра жыццё!).
А сёння Дзень народзінаў у маёй мамкі Зосі. Для мяне яна - легенда, менавіта зь яе для мяне і пачалася Літаратура. З нашых бясконцых
( Read more... )