Учора быў Дзень народзінаў выключнага беларускага паэта Уладзіміра Жылкі. З гэтай нагоды маё - ужо вядомае некаторым - эсэ пра яго ў "Новым часе" (Літаратурнай Беларусі):
Vivere memento! (памятай пра жыццё!).
А сёння Дзень народзінаў у маёй мамкі Зосі. Для мяне яна - легенда, менавіта зь яе для мяне і пачалася Літаратура. З нашых бясконцых размоваў, з супольнага чытання кніг і слоўнікаў, з паэтычных гульняў, з мамчыных казак і калыханак, якія перад сном яна прыдумляла для мяне. Штовечар - новыя.