Да ад’езду амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана культурніцкія беларуска-шведскія дачыненні можна было назваць больш чым шчыльнымі - яны папросту квітнелі, а творчае жыццё пры амбасадзе не меней як віравала: канцэрты, вечарыны, прэзентацыі… Цяпер усе яны па магчымасці перанесеныя па-за межы тэрытарыяльнай Беларусі: Варшава, Беласток, Львоў
( Read more... )
25 траўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры - канцэрт на словы шведскага паэта Дана Андэрсана "Я струнаў меў чатыры...". У межах Дзён Швецыі ў Беларусі.
Наша адзіная супольная фота са Стэфанам во такая вось :)) Я aka вядоўца :)
( Read more... )
Напісала Стэфану, што я, як і Малы з мульціка, веру, што ён, як і Карлсан, вернецца. Стэфан суцешыў смс: "Эрыксан, як і Карлсан, абавязкова вернецца!" Амбасадар сказаў - амбасадар зробіць. Так што ў мяне больш ня траўр :)
Харошыя беларускія літаратары пасьля сьмерці трапляюць у Швецыю! ;) У Швецыі - нат на грашох ды летаках - партрэты пісьменнікаў! Тут во ў тэксьце падрабязныя ўражанні ад мяне ды маіх калег з імпрэзы "Літаратурны Глобус Швецыі". А тут відосік.
МЕСЯЦ ШВЕДСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ. 7 лютага (аўторак) Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Глобус Швецыі”, на якой Лявон Баршчэўскі выступіць з перакладамі Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера, Уладзімір Арлоў падзеліцца ўражаннямі ад вандроўкі за Палярнае кола на шведска-фінскае памежжа, Вера
( Read more... )