Нэрвова клацае клявіятура.
Шрайбае аловак
па чарговым рукапісе.
Ізноў табе недаспадобы
наркамаўская карэктура.
Ізноў цябе не задавальняе
празьмернасьць у гукапісе.
Ізноў ты туруеш,
што ўсё ня так.
Што мусіцьме быць іначай.
Але ганяеш ня аўтараў,
а няўзнак...
сем кубкаў
гарбаты
гарачай.