Выдавецтва і Пацюпа

Nov 02, 2008 16:14


     Ужо тры месяцы мінулі з таго часу, як я працую па разьмеркаванні рэдактарам у буйнейшым беларускім выдавецтве. Жывем мы па 8 гадзінаў на дзень у адным пакоі зь Юрасём Пацюпам.
     Першы месяц - жнівень - я з жахам думала, што жыцця па-за працай на поўную стаўку няма: прыходзіла дадому і проста адрубалася і не магла зразумець, як гэта, працуючы, людзі яшчэ пасьпяваюць хадзіць на выступы, спатканні, брацца шлюбам, пісаць кнігі ды нараджаць дзяцей. Я рэзка пачала паважаць усіх, хто працуючы на поўную стаўку, робіць, апроч працы, яшчэ хоць што-небудзь вартае.
     Другі месяц - верасень - у мяне з'явілася вострае адчуванне таго, што мы зь Юрасём пабраліся шлюбам, толькі што ня сьпім разам. Я даведалася пра ўсе яго звычкі (напрыклад, анучу для працёркі стала трэба класьці на жалезку для адшкрэбвання рондаляў, а не іначай, бо анучай мы карыстаемся часьцей, так куды больш функцыянальна), прыхільнасьці (ну, тут ўвогуле інтым - нават прыкладаў не вазьмуся прыводзіць ;)), зацікаўленні (праглядзела ўсё альбомы з маркамі і частку бібліятэкі) і ледзь знаходзіла ў сабе сілы час ад часу не пагаджацца з правіламі "пацюпіцы" - і гэта мне добрага каштавала :) Я праслухала паўнавартасны курс мовазнаўства, які ахопліваў ня толькі асноўны прадмет, але быў аздоблены яркімі гісторыямі з жыццяў В.Ластоўскага, Я.Станкевіча, П.Сьцяцко і г.д.      
     Трэці месяц - да мяне прыйшло абсалютна яснае разуменне, што трэба тэрмінова паступаць на дзённую форму ў асьпірантуру і "бягом-бягом" (уступны іспыт на 10-ку здала - і, думала, мозг скончыўся, але ня тут-та было).
    
P.S.Карацей, дзевачкі, хто захоча сабе ў хату мужчыну накшталт генія, не ламайце галаву, як заваяваць, зьвяртайцеся, пракансультую, якім бокам тапачкі да ложка ставіць :))
  

жыццё, праца, навучанне, Пацюпа, выдавецтва

Previous post Next post
Up