Прэзентацыя кнiгi «Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку”

Nov 09, 2008 13:44


11 лiстапада (аўторак) у 18.00 у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул. Багдановiча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнiгi «Сучасная літаратура: каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку” выдавецтва “Беларуская навука”.

У вечарыне прымуць удзел аўтары кнiгi: Серафім Андраюк, Інэса Баўтрэль, Любоў Гарэлік, Дзмітрый Клябанаў, Алесь Лапата-Загорскі, Наталля Пыско, Вераніка Стральцова i лiтаратары, творчасць якiх узгадваеццца ў артыкулах кнiгi: Пятро ВАСЮЧЭНКА, Вiктар ЖЫБУЛЬ, Вера БУРЛАК, Вольга ГАПЕЕВА, Уладзiмiр ГНIЛАМЁДАЎ, Адам ГЛОБУС, Серж МIНСКЕВIЧ, Валярына КУСТАВА, Андрэй ХАДАНОВIЧ i iншыя.
Уваход вольны.

via

bug_mix

ПРА КНIГУ:

Калектыўная манаграфія групы супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысвечана комплексу актуальных праблем беларускай літаратуры.

Пошукі сучаснага вершаскладання прадстаўлены ў разнастайным жанравым дыяпазоне - ад традыцыйнага санета да эпатажнага лімэрыка. Аналіз празаічна арганізаваных форм мастацкай мовы ўлічвае міждысцыплінарныя і сацыяльныя сувязі, закранаючы праблемы публіцыстыкі, дакументалістыкі, а таксама ўздзеяння літаратурных тэкстаў на грамадскую свядомасць. У полі зроку даследчыкаў - сучасная проза і паэзія, жанравая і ідэйна-мастацкая спецыфіка нацыянальнага мастацтва слова.

Кніга прызначаецца шырокаму колу чытачоў, зацікаўленых станам і праблемамі сучаснай беларускай літаратуры.

ПРА АЎТАРАЎ:

Андраюк Серафім Антонавіч - кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Баўтрэль Інеса Георгіеўна - малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Гарэлік Любоў Мікалаеўна - кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік адцзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Клябанаў Дзмітрый Феліксавіч - кандыдат філалагічных навук, выкладчык Ягелонскага універсітэта (г. Кракаў). Да 2006 года - супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Лапата-Загорскі Алесь Мікалаевіч - малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Пыско Наталля Мікалаеўна - малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Стральцова Вераніка Міхайлаўна - кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

кнігі, літаратура, прэзэнтацыі, выступы, вечарыны

Previous post Next post
Up