Навакольная прастора нязмушана накладае свой адбітак на твае жыццёвыя рытмы. Мінск пасля Полацку нагадвае мітусьлівы мурашнік і змушае рухацца ў адпаведным тэмпе. У Маскве Мінск прыгадваеш як сонны горад, што застыў паміж сталінскім ампірам і пачварным новабудам. У вёсцы рытм ледзьве пульсуе, здаецца, што свет ня рухаецца ўвогуле. Але дзіўная рэч
( Read more... )
Як на мой ўзгляд, дзеравенскі - боле совесны, прэдстаўляеш, жаласлівы. У горадзе гэтага ня ўвідзіш. Вот, заваліся, могуць пераступіць і пашлі, і гавораць - п'яная - ці баба, ці мужчына
( Read more... )
У праваслаўных усё ад шчырай душы, мне кажацца. Іменна ўсе вераць Госпаду Богу. А католікі - гэта саўсем другія людзі. Саўсем другія. Гэта маё лічнае мненьне. Я помню, усё врэмя мая мама гаварыла, што католік - гэта паляк, а што паляк - то чорна ў ляпе
( Read more... )
Была да рэвалюцыі вёска Арлы, а за саветамі яе пераназвалі ў Вераб'і. Прычыны такой дуркаватай метамарфозы я ня ведаю. Можа, царскія арлы бальшавікам мроіліся, можа яшчэ што. Зразумела толькі, што жыхар вёскі Арлы гэта зусім ня тое, што вясковец з Вераб'ёў. Адчуй розьніцу, як кажуць