Feb 08, 2017 17:21
У праваслаўных усё ад шчырай душы, мне кажацца. Іменна ўсе вераць Госпаду Богу. А католікі - гэта саўсем другія людзі. Саўсем другія. Гэта маё лічнае мненьне. Я помню, усё врэмя мая мама гаварыла, што католік - гэта паляк, а што паляк - то чорна ў ляпе.
Помню, як мне каснулася, і прыхажу я к маме, кагда мая дачка замуж выхадзіла. Маме гавару: “Мамачка, а зяць жа ў мяне будзе паляк, а ты ж казала, што паляк - то чорна ў ляпе”. А Пецька ж - католік. “Ну што, нічога не зробіш. І яны, каталікі, каб толькі па-іхняму была.Так што, дачушка міленькая, ты ж толькі ўжо кажы, каб у цэрквы вянчаліся”. Што ж вы думаеце? Яны ў касцёле павянчаліся, а свацьця звоніць без канца, толькі каб у касцёле, ды ў касцёле. Вось такая праблема. А я тады гавару: “Мама, ну што зробіш, ну ўсё раўно, ну, Бог жа адзін,толькі ў іх касцёл, а у нас - царква. Бог адзіны для ўсіх”. Усё роўна ў касцёле вянчаліся.
У католікаў вера паслабленая, первая вера - праваслаўная. Ды цяпер колькі розных ветвяў… Зрабілі розныя, тут засталося і палякаў нешмат, была Пракуніха, а цяпер гэтая бальшавічка. Я ўжо не вытрымала: тут стаіць бацюшка моліцца, ну, і моліцца ён, напрымер, у гэтую сторану, а тут гэта - зайдзець наперад і стане . Я ўжо крычу: “Як табе не стыдна! Стала, як Матка Боская, і стаіць”. Ну, і не ходзіць болей.
Глыбоцкі р-н
ПЭЗ 2.2 С. 278-279
вёска,
Беларусь,
вера