Цэнтр Сьвету

Aug 28, 2020 18:43




*    *    *
Не глядзі на Еўропу, на баязлівую сыць,
бо Еўропа цяпер - ад Гарадка да Пружанаў,
і Цэнтр Сьвету цяпер - дзе з табою стаім
пад нашым небам, пад нашым сьцягам.
Не глядзі на Расею - ня ўгледзіш нічога,
апроч імперскай хлусьні ці шкадаваньняў, табе непатрэбных.
Паглядзі ў мае вочы і шчыра скажы, ці верыш мне так,
як веру табе, як веру, што выпадковасьці - мова багоў,
якія нам падарылі Радзіму і Мову, а дар той згубіць немагчыма,
ні перадаць, ні прадаць - немагчыма,
як замяніць немагчыма у жылах
гарачую кроў сьцюдзёнай вадой…

словы, краіна

Previous post Next post
Up