Капуста і людзі

Aug 29, 2020 16:31

Прозьвішчы на нашых абшарах узьніклі адносна нядаўна, у 16-17 стагодзьдзях, і вельмі часта абыгрывалі асабістыя якасьці людзей (сям'і). Без усякіх аналогій, але стае зразумелым, чаму ў прозьвішчах некаторых апынуліся лексемы "хрэн" ці "качан", і ўжо не кажу пра прозьвішча "даўбешка". Але не пра тое. Я пра капусту і дзяржаўную ідэалогію.
На днях у Полацкі ўніверсітэт завітала колішняя яго выпускніца Натальля Качанава. Уся прамова да кіроўнага складу зьвялася да простай тэзы: хто з выкладчыкаў не падтрымлівае дзяржаўную ідэалогію - хай звальняецца. І тут у мяне, доктара навук, узьніклі пытаньні да спадарыні Качанавай (не, ніяк не з нагоды прозьвішча). Што гэта за херня, дзяржаўная ідэалогія? Мне на гэтае пытаньне не змаглі даць адказу выкладчыкі, што чытаюць аднайменную дысцыпліну, але ў рэале расказваюць анекдоты. Можа б цёця са сталіцы прасьвятліла? Нажаль, яшчэ больш заблытала. Быццам меўшы аўтарытэт, запатрабавала стаць салідарнымі хлусьні, хамству, катаваньням і злачынствам, якія ўчыняе яе шэф з хеўраю падзельнікаў. Так, падзельнікаў! Бо не рассмокчацца, не забудзецца. І Качанава, што гатовая быць з псіхічна хворым чалавекам да яго апошняга дня, папрост у сілу магіі ўласнага прозьвішча не можа зразумець, што ў месцах зьняволеньня жанчыны і мужчыны бытуюць асобна, і паміраюць у нялюдскай скрусе  - таксама.
І яшчэ больш сьмешна, калі Качанава палохае звальненьнямі людзей, што ёсьць сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі і ведаюць толк і ў белакачаннай, і ў брусэльскай капусьце....

універ, краіна

Previous post Next post
Up