Голы кароль

Aug 28, 2020 16:33

У Ганса Хрысьціяна Андэрсана ёсьць казка пра голага караля, калі ўвесь народ раптам расплюшчыў вочы і ўбачыў нішчымнасьць правіцеля пасьля таго, як маленькі хлопчык гукнуў: "Кароль, насамрэч, голы!"
Тое, што было для Андэрсана казкай, для беларусаў стала суворай рэальнасьцю, але з істотнымі папраўкамі. 26 гадоў вусаты нячысьцік руліў краінай, але раптам цэлы народ, а не асобна ўзяты хлопчык, канстатаваў, што кароль - далбануты на ўсю галаву. Неадэкватны, псіхічна хворы, агрэсіўны і небясьпечны для грамадства. Кожная новая заява - чарговы радок у гісторыі хваробы. І толькі аднаго не хачу - каб ён здох хутка. Суд і краты, няважна дзе - у дурцы ці ў турме - але да скону. 

краіна

Previous post Next post
Up