Удакладню адразу, што "памежжа" - катэгорыя ўмоўная і цяперашняя, бо запісы былі зробленыя ў колішніх беларускіх паветах. Але адзін фальклёрны матыў купальскіх песьняў фіксуецца даволі ўстойліва і па гэты, і па той бок мяжы. Размова ідзе пра інфернальны вобраз жыдоў у купальскай абраднасьці. Зрэшты і статус ведзьмы ў 2-м фрагменце "купалкі" даволі цікавы. У любым выпадку, ёсьць пра што падумаць.
* * *
"На Купалу сонца йграла,
жыду вочы са лба драла"
(в. Ігналіна Верхнядзвінскі р-н)
* * *
"Агонь раскладаем,
ведзьму зажыгаем.
Не хадзі, ведзьма, ў жыта,
Не ламай, ведзьма, жыта,
А ламай, ведзьма, жыда,
жыда і жыдоўку,
чорта і чартоўку"
(в. Лысая Гара Усьвяцкі р-н)