Шануй сваё

Jan 25, 2017 17:09




Францішак Багушэвіч калісьці палымяна агучыў: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, бо будзеце хадзіць п'яныя і дурныя каб ня ўмёрлі!" Слушна напісаў. Бо прага тутэйшых паслугоўвацца "велікім і могучім" перыядычна прыводзіць да дуркаватых гісторый.
Вось, напрыклад, знакамітая фабрыка запалак у Барысаве. Апошнім часам не толькі падраўняла якасць сваёй прадукцыі, але актыўна пачала папулярызаваць айчынную гісторыю, змясьціўшы выявы замкаў і гербы гарадоў і мястэчак Беларусі на пушачках з запалкамі. Ухвальна! Але...
Родная мова не дае такіх прыкрых розначытаньняў, як на фота. Па-першае, "поселок" - гэта ні разу не мястэчка. Па-другое, натуральныя рускія парні могуць падумаць пра паселішча тутэйшых мясьнікоў з адпаведнай назвай "Страўнік" (Желудок). У той час, як вядзецца пра славутае беларускае мястэчка Жалудок, вядомае з 15 стагодзьдзя.
Карацей, падпісваюся пад словамі дзядзькі Францішка: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не выглядаць дурнямі каб ня ўмёрлі!"

мова, гісторыя, Беларусь

Previous post Next post
Up