Цягам гэтых амаль чатырох месяцаў майго тут жыцьця, першым і дасюль галоўным расчараваньнем ад працы і фінляндыі было тое, што я спазьніўся са сваім прыездам на адзін дзень і не патрапіў на фінскую карпаратыўную вечарыну
( Read more... )
Сёньня даведаўся, што лічба 4 недзе ў Азіі лічыцца благой, таму большасьць праграмных прадуктаў ня мае чацьвёртай версіі, і сымбіянаўскае SDK скокне з версыі 3.2 адразу да 5.0. Аднак гэта не замінае ім называць вялікі праект HUI'ем. Так што буду я бліжэйшы час займацца рознай HUI'нёй, выбачайце за мой ангельскі.
У адрозьненьні ад мінулага разу ўсё ж атрымаў фінска-шэнгенскую візу. Такім чынам у нядзелю 03.02.08 лячу ў Хельсінкі. Адразу па прылёце еду аўтобусам у Jyväskylä, дзе й буду працаваць бліжэйшыя 3 ці 6 месяцаў
( Read more... )
Хоць візу й не атрымаў, але працу ўсё роўна зьмяню. Перабіраюся з старой стабільнай сацыяльна-арыентаванай канторы ў малады "буйнарастушчы" калектыўчык (пераважна складзены са зьбегшых ад той стабільнасьці
( Read more... )
Нарэшце ў мяне зьявіўся інтэрнет на працы, і гэта разам з цікавымі праектамі, эўрарэмонтам, адносна вольнай сістэма прыходу-зыходу, ну і, зразумела, лепшым заробкам, пераконвае, што даўно трэ было валіць з НДІ
( Read more... )