Цягам гэтых амаль чатырох месяцаў майго тут жыцьця, першым і дасюль галоўным расчараваньнем ад працы і фінляндыі было тое, што я спазьніўся са сваім прыездам на адзін дзень і не патрапіў на фінскую карпаратыўную вечарыну.
У гэтым не было б нічога страшнага - на карпаратывах з півам, ежай, музыкай стрыптызам і г.д. я ўжо ня раз быў, але ж тут было іначай.
Піва з закускай, канешне, таксама было ў неабмежаваных колькасьцях (я нават пабачыў некалькі застаўшыхся скрыняў). Але ж гэта быў яшчэ і дзень расчыненых дзьвярэй, калі кожны мог хадзіць па ўсім габінетам на ўсіх акупаваных канторай чатырох (з 15) паверхах і вольна цікавіцца, хто чым займаецца. Для першага працоўнага дня проста выдатна было б. А як высьветлілася пасьля падпісаньня розных паперак і атрыманьня ключа, гэта быў лепшы шанец спаталіць сваю цікаўнасьць, бо на іншыя паверхі я доступа зараз ня маю.
Таксама жадаючыя маглі наведаць саўну на апошнім паверсе(з відам на горад ці не - ня ведаю пакуль).
Ну і самае галоўнае для мяне, як для ўсё яшчэ не нагуляўшагася ў цацкі: было ўсталявана некалькі вялізных экранаў, да якіх былі падключаныя плэйстэйшаны, іксбоксы і нінтэнды з Wii (калі хто не ведае -
wii-"джойстык" адчувае свае перамяшчэньне ў 3d і, адпаведна, рухі рукі гульца, а таму можа сымуліяваць ракетку, біту і іншы спартовы інвентар), гітарамі ды рулямі. І народ актыўна гэйміўся ў боўлінгі, тэнісы, guitar hero і іншыя спартовыя і ня толькі гульні.
З таго часу я знайшоў, з кім гуляць у звычайны футбол і баскетбол, а хутка будзе і summer party недзе на ўлоньні прыроды (а адпаведна без гульнявых прыставак, хаця, спадзяюся, усё ж хоць зь нейкім спортам), але расповеды пра тую вечарыну і мой адзін дзень спазьненьня на яе дасюль турбуюць;)