Праца-2

Jun 15, 2007 19:52

Хоць візу й не атрымаў, але працу ўсё роўна зьмяню. Перабіраюся з старой стабільнай сацыяльна-арыентаванай канторы ў малады "буйнарастушчы" калектыўчык (пераважна складзены са зьбегшых ад той стабільнасьці).
Праўда да серады я беспрацоўны, а афіцыйна й таго долей - пакуль не зарэгіструюся ІПшнікам, што дазволіць атрымліваць заробак афіцыйна за кошт дадатковага папяровага гемарою.

Пачытаў пра свае былыя ўражаньні ад зьмены працы й ніжэйшая выцемка, выглядае, зусім ня страціла актуальнасьці:
Карацей працу трэба перыядычна зьмяняць. каб адчуць, колькі ты часу сзмарнаваў і які ж ты вумны, што своечасна зсыходзіш%) Спадзяюся, што праз два месяцы тэставага тэрміну ў мяне ня зьявіцца жаданьня вярнуцца ў старое балота...

І нават адлегласьць новага офісу ад дому ўсяго ў 2 разы болей у параўнаньні з папярэдняй зьменай працы.
да офіса 1 км - 10 хвілін пешкі ісьці (вось толькі шкада, што гэта толькі на месяц - потым у цэнтар прыйдзецца езьдзіць)

Вось толькі справа ў тым, што ў тым [матчыным] доме я ўжо не жыву%( Затое праблемаў з абедам ня будзе. Для таго ж, каб скараціць шлях на абед і спраўдзіць даўнюю мару канчаткова вырашыў набыць ровар. Цяпер сяджу чытаю-выбіраю.

ровар, me, праца

Previous post Next post
Up