У адрозьненьні ад
мінулага разу ўсё ж атрымаў фінска-шэнгенскую візу. Такім чынам у нядзелю 03.02.08 лячу ў Хельсінкі. Адразу па прылёце еду аўтобусам у
Jyväskylä, дзе й буду працаваць бліжэйшыя 3 ці 6 месяцаў.
Праўда замест абяцаных 10 дзён вырабленьне візы заняло 25. Здаецца таму, што я, падобна, быў першым беларусам, якому яе рабілі ў маскоўскай фінскай амбасадзе(да пашырэньня шэнгену яе рабілі ў вільне). Ну і, як мне казалі, яны дасылаюць запыты ў краіны шэнгену (чамусьці толькі ў 9?) і ў чэхаў даць адказ заняло надта шмат часу, хаця я там ніколі й ня быў (па чуткам яны трымаюць усіх беларусаў за тэрарыстаў пасьля
спайманага кагадзе тэрарыста-беларуса).
З.Ы. У сувязі з вандроўкай і чаканымі матэрыльнымі ўзнагародамі далучыўся да суполак
finland_by і
money_by адпаведна. Цікаўныя таксама welcome.