Трэба папрасіць гаспадыню, каб забацала мне нейкую шмотку ці яшчэ што з сімволікай нашага любімага клуба. А то заўтра Баварыя вёрсус Слізэрын МЮ, а я без анічога балельшчыцкага. Ніпарадак! Слушна ж я кажу?
А ў вас была сёння навальніца? Тут так бліскала і грамыхала, што думаў у штаны пад канапай налажу... Адразу ўспомніўся ненавісны пракуратару горад Ершалаім і неверагодная навальніца ў кіне. Да я такі, разумныя кніжкі чытаю :) А што вы зараз чытаеце? Можа, параіце нешта маёй сталеючай кашачай душы?